Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В Слободокучинской СШ Копыльского района состоялась встреча выпускников 1968 года

27.07.2018

З хваляваннем і ўзнёслым настроем 15 чалавек з розных куткоў Беларусі і нават Расіі сабраліся ў школьным музеі. Шаноўным і сталым людзям ужо пад 70, але яны і сёння застаюцца маладымі ад сваіх успамінаў аб школьным юнацтве.
Са словамі прывітання да выпускнікоў мінулых гадоў звярнулася дырэктар школы Валянціна Кандыбовіч, якая адзначыла ўклад прысутных у развіццё народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і выхаванне маладога пакалення. Кожны з іх выбраў сваю сцяжынку, якая праз гады стала вялікай дарогай даўжынёю ва ўсё жыццё. Сярод выпускнікоў 1968 года: заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Надзея Караленка, заслужаны настаўнік РСФСР Валянціна Хохалева (прыехала  з   г. Мурманска), якая ўзнагароджана медалём  ордэна «За заслуги перед Отечеством» ІІ ступені, былы начальнік аўтатранспартнага цэха ААТ «Беларуськалій» Аляксандр Вярыга,  малодшы навуковы супрацоўнік РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Людміла Несцер, намеснік дырэктара СТАА «Хеллманн Восточная Европа» Анатоль Карнейчык. Юрый Болатаў 22 гады аддаў нафтавай кампаніі «РуссНефть».  Амаль 40 гадоў вадзіў аўтамабілі Уладзімір Канько. Ніна Пратасевіч (працавала поварам) і Соф’я Бандарэнка (паштальён) засталіся ў роднай Слабада-Кучынцы.
Затым гасцей школы чакала святочная праграма, у якой прагучалі песні мінулых гадоў у выкананні фіналісткі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» Вольгі Трыгубовіч з г. Мінска. Вяла свята і чытала вершы Вольга Рыбак, якая напомніла выпускнікам падзеі 1968 года. Пасля верша «Учителя» хвілінай маўчання ўспомнілі сваіх педагогаў і аднакласнікаў. З гумарыстычным нумарам выступіў 83-гадовы ветэран  педагагічнай  працы Аляксандр Кандыбовіч, які ў 1960-я гады выкладаў асновы вытворчасці і выяўленчае мастацтва. Загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч падрыхтавала для выпускнікоў музычную прэзентацыю «Дарога даўжынёй у 50 гадоў».
Падчас успамінаў пра сваё школьнае жыццё гучалі словы ўдзячнасці настаўнікам Л.І. Любецкай, Н.С. Дубаўцовай, Н.Ф. Зубовіч, І.В. Валогу і М.Ф. Валозе, Г.І. Цімошак, Н.Я. Бохан, Т.М. Лучыновіч, Г.І. Карпучок, Г.К. Сухнату, В.М. Лушчыку, класным кіраўнікам Т.С. Бекарэвіч і Г.М. Нагавіцынай, якія выводзілі іх у людзі, з цеплынёй успаміналі дырэктара школы І.С. Трацэўскага. Івана Сцяпанавіча любілі за яго педагагічную падтрымку, увагу да чалавека, вытрымку і патрабавальнасць.
― Нам пашанцавала, што мы сустрэлі на сваім шляху такіх настаўнікаў,  сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, таленавітых людзей, якія змаглі раскрыць здольнасці кожнага, запаліць у  нашых сэрцах агонь пазнання, адчуванне радасці ад адкрыцця новага, — адзначыў Юрый Болатаў.
Напрыканцы мерапрыемства выступіла заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Надзея (Нагавіцына) Караленка.
— Наш клас (46 чалавек) быў моцным не толькі ў вучобе  (было 5 медалістаў  — 3 сярэбраныя і 2 залатыя),  але і ў спорце, працы, мастацкай самадзейнасці. Мы ўдзячны школе за веды, якія спатрэбіліся ў жыцці. Маладому пакаленню  жадаем прымнажаць традыцыі сваёй школы і малой радзімы!
Усім гасцям былі ўручаны сувенірныя званочкі і буклеты аб роднай школе. Выпускнікі 1968 года зрабілі школе памятны падарунак — пяць саджанцаў пірамідальных туй за кожнае дзесяцігоддзе. Развітваліся з добрым спадзяваннем на новыя сустрэчы.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы