Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Депутат парламента Людмила Нижевич встретилась с молодежью Копыльского сельсовета

06.08.2018

Правядзенне на Капыльшчыне сустрэч з моладдзю для дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч ужо стала традыцыйным. На гэты раз адбыўся дыялог з прадстаўнікамі маладога пакалення, якія працуюць у ААТ «Піянер-Агра» і Капыльскім дзяржаўным каледжы. Шчырую размову таксама падтрымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ала Кабушка, старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка і дырэктар Капыльскага дзяржаўнага каледжа Анатоль Пяткевіч.

Паколькі большасць з прысутных непасрэдна звязана з сельгасвытворчасцю, то і ўзнятыя праблемы былі адпаведныя. Адным з вострых пытанняў застаецца жыллёвае. Зразумела, каб замацаваць спецыяліста на вёсцы, для яго неабходна стварыць камфортныя ўмовы для пражывання. Таксама ўдзельнікі сустрэчы цікавіліся ў парламентарыя (былога намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі) вырашэннем пытанняў далучэння слабых гаспадарак да больш моцных, вылучэннем крэдытаў сельгаспрадпрыемствам, якой павінна быць працягласць працоўнага дня і работа ў выхадныя дні, гаварылі пра баўленне вольнага часу і г.д.
— На маю думку, сустрэча вельмі важная. Заўсёды цікава даведацца, як і чым жыве моладзь, асабліва маладыя кіраўнікі, якія прадаўжаюць у раёне пачатыя традыцыі, — падзялілася Людміла Ніжэвіч. — Як чалавек, які многа гадоў аддаў сельскай гаспадарцы, магу адзначыць, што ўзнятыя пытанні правільныя, своечасовыя і да іх трэба прыслухоўвацца. Я рада, што ў нас ёсць такая моладзь, і ёй трэба дапамагаць, падтрымліваць.
Сустрэча адбылася ў в. Вусава, ля былых мясцін панскага маёнтка. Зараз сіламі педагогаў і навучэнцаў Капыльскага дзяржаўнага каледжа тут ствараецца аграсядзіба пад назвай «Мядовая заімка». Як расказаў дырэктар установы адукацыі Анатоль Пяткевіч, гэта праект, які бу-дзе накіраваны ў першую чаргу на развіццё пчалярства і турызму. Адзін з эпізодаў праекта — абустройства прыбярэжнай зоны вадаёма, прызначанай для турызму і правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Будуць зроблены альтанкі, створаны малыя архітэктурныя формы, дзіцячая пляцоўка, для гульні ў пляжны валейбол і г.д. А вось другая зона будзе прысвечана развіццю пчалярства і там жа размесціцца міні-заапарк. Для адпачываючых будзе прапанавана паслуга сну на вуллях. Для ажыццяўлення ўсіх задум і ідэй вядзецца штодзённая праца, праходзяць суботнікі, вялікую падтрымку аказвае і мясцовае сельгаспрадпрыемства.
Сяргей КОЗЕЛ
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы