Вечарам
капылянам быў прапанаваны вялікі гала-канцэрт.
У ім прынялі ўдзел зоркі
беларускай эстрады Вольга Плотнікава, Сяргей Мінскі, Аляксей Ром, цыганскі
тэатр «Gipsy Band», кавер-групы «Zhdanovich&Co», «Trafficiti», «Замкавая
гара» і жанчына-свята Зінаіда Фурор. Вядучым канцэртнай праграмы выступіў
саліст Маладзёжнага тэатра эстрады Яўген Ермалковіч. Весялосці не перашкаджаў
нават дождж.
Закончыўся насычаны падзеямі дзень
прыгожым феерверкам, які асвяціў неба над Капылём роўна ў 23 гадзіны, і
дыскатэкай з Dj Alex Mad.