Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В Литературном музее Кузьмы Чорного в аг. Тимковичи прошла встреча с нашим земляком, писателем, профессором БГУ Александром Бельским

03.09.2018

Капыльская зямля дала жыццё цэлай кагорце таленавітых людзей. сярод іх знакамітыя пісьменнікі, навукоўцы, палітычныя і культурныя дзеячы, мастакі. Зусім нядаўна я адкрыла для сябе імя Алеся Іванавіча Бельскага.
Алесь Іванавіч — вядомы беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік і крытык, чалавек з шырокай душой і неардынарная асоба, як кажуць пра яго блізкія і сябры. 23 жніўня ў родных Цімкавічах Алесь Іванавіч сабраў у вузкім коле людзей, з якімі хацеў падзяліць свой творчы поспех. На святочную імпрэзу сабраліся не толькі бібліятэкары з усяго раёна, але і блізкія сэрцу Алеся Іванавіча людзі: журналістка, заслужаны работнік культуры  Беларусі  Марыя Карпенка; доктар тэхнічных навук, прафесар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута, наш зямляк Уладзімір Родчанка; доктар сацыяльных навук, наш зямляк Анатоль Ляўко; кандыдат фізіка-матэматычных навук, унук былога дырэктара Цімкавіцкай сярэдняй школы Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі Ігар Піліповіч; пісьменнікі Алесь  Гібок-Гібкоўскі і Сяргей Чыгрын; дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай  бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Таццяна Серая; рэдактар усіх пяці прэзентаваных кніг Алена Бельская. 
У літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пры непасрэдным удзеле дырэктара Людмілы Ніжэвіч і супрацоўнікаў музея прайшла прэзентацыя пяці кніг Алеся Іванавіча, які піша пад псеўданімам Алесь Ветах. «Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці», «Тут наша радзіма», «Сам-насам з літаратурай», «Вытокі і плынь», «Між маладзіком і ветахам» — вось вынік карпатлівай працы чалавека, які прысвяціў значны жыццёвы прамежак даследаванням роднага краю, у прыватнасці біяграфій знакамітых людзей Капыльшчыны. У па-хатняму ўтульнай атмасферы пад акампанемент песні «Нарач яднае нас» так прыемна слухаць вершаваныя творы на вечныя тэмы: пра каханне, сяброўства, родны край.

Алесь Іванавіч — чалавек дзіўнага лёсу. Яшчэ будучы маленькім хлопчыкам ён марыў пра кар’еру пісьменніка. Аднак адразу пасля заканчэння школы паступіць ва ўніверсітэт не ўдалося: цяжка захварэла маці, і Саша, адзін з трох сыноў, як самы працавіты, вымушаны быў застацца дома. Пагружаны ў гаспадарчыя клопаты, юнак марыў пра вучобу ва ўніверсітэце. І вось ў 1983 годзе Аляксандр стаў шчаслівым уладальнікам студэнцкага білета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён паступіў на філалагічны факультэт на спецыяльнасць «беларуская і руская мовы і літаратуры». У 1991 г. Алесь Іванавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў стаў доктарам філалагічных навук.
Алесь Іванавіч Бельскі —аўтар больш за 20 кніг, 600 артыкулаў і рэцэнзій. У 37 гадоў — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, у 38 — прафесар. Зусім нядаўна Алесь Іванавіч быў прызначаны загадчыкам кафедры беларускай літаратуры БДУ.
Гледзячы на гэтага адкрытага, жыццярадаснага, энергічнага чалавека, можна з упэўненасцю сказаць, што яго дасягненні на гэтым не скончацца. Імя Алеся Іванавіча Бельскага ўнесена ў спіс знакамітых ураджэнцаў Капыльшчыны, і мы, жыхары капыльскай зямлі, ведаем і паважаем тых, хто праслаўляе родную зямлю далёка за яе межамі.
Колькі светлага кожны з нас яшчэ не адкрыў,
Колькі светлага ў матчынай мове!
Край бацькоў! Колькі б на свеце я, грэшны, ні жыў,
Хачу спавядацца табе ў любові!
                                               Алесь ВЕТАХ
Вера ВАСІЛЕЎСКАЯ,
юнкар «Слава працы»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы