Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

По дорогам Копыльщины колесит автобус с портретом Адама Русака

03.09.2018

Як даніна памяці вялікаму творцу Адаму Русаку з’явіўся на дарогах Капыльшчыны аўтобус з фотаздымкам самога паэта-песенніка і словамі са знакамітай песні «Бывайце здаровы!»
«Бывайце здаровы, жывіце багата!» — гэтыя вершаваныя радкі вядомы ва ўсім свеце. Аўтарам іх з’яўляецца наш знакаміты зямляк Адам Русак, ураджэнец невялікай вёсачкі Малінаўка, што пад Пясочным.
У далёкім 1937 годзе «Бывайце здаровы» прагучала ў выглядзе песні, якая і сёння з’яўляецца сапраўдным лейтматывам для многіх беларусаў, а для нас, капылян, яшчэ і брэндам,  які сімвалізуе рэгіён далёка за яго межамі.
З другога ж боку красуюцца словы з не менш вядомай песні: «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры».
Знамянальна, што выявы нанесены незадоўга да Дня беларускага пісьменства — свята, якое сімвалізуе адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры. Спадзяёмся, што такая падзея не абміне і слаўную Капыльшчыну, якая ўзгадавала цэлую плеяду пісьменнікаў-паэтаў, дзе з асаблівай пашанай і любоўю адносяцца да нашых знакамітых землякоў  і па праве ганарацца імі.
Марыя ШЭІНА
Фота Крысціны ЖОГАЛЬ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы