Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Учащихся Тимковичской СШ с Днем знаний поздравили представители областного и районного исполкомов

05.09.2018

Павіншаваць настаўнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў з Днём ведаў у Цімкавіцкую СШ імя К. Чорнага завіталі ганаровыя госці.
У іх ліку: першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар, старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Аляксандр Дубіна, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава і дырэктар ААТ «Капыльскае» Дзмітрый Палевікоў.
Распачынаюць свята гукі дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, пад якія выдатніца вучобы навучэнка 10 класа Дар’я Парыбак падымае сцяг нашай краіны.
У гэты дзень шмат цёплых віншавальных слоў гучала ў адрас першакласнікаў, бо ў іх жыцці пачынаецца новы адказны этап.
— Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! — звярнуўся да ўсіх прысутных Ігар Макар. — Вось і скончылася лета, а разам з ім і канікулы. Большасць з вас зноў пераступіла парог роднай школы, а самыя маленькія ў якасці вучняў прыйшлі ў школу ўпершыню. Жадаю, каб кожны новы дзень радаваў вас новымі ведамі. А вам, паважаныя бацькі, дазвольце пажадаць цярпення і адданасці вашым дзеткам. Толькі добрыя словы хочацца сказаць педагогам, бо менавіта ад іх прафесіяналізму залежыць высокая якасць тых ведаў, якія атрымоўваюць дзеці. У добры шлях у краіну ведаў! А ў якасці падарунка прыміце сертыфікат на набыццё камп’ютара.
Прыемным падарункам ад Капыльскага райвыканкама стаў сучасны ноўтбук, які ўручыў Анатоль Ліневіч.
— Мне таксама прыемна  віншаваць сёння і тых, хто ідзе ў школу ўпершыню, і тых, для каго гэты год апошні вучэбны, — сказаў Анатоль Канстанцінавіч. — Таму няхай кожны з вас пастараецца прыкласці максімум намаганняў для таго, каб гэты час стаў найбольш выніковым.
Словы шчырых віншаванняў прагучалі  ад  Аляксандра  Дубіны, а таксама Алены Острыкавай. А падарункам ад ААТ «Капыльскае» стаў прынтар, які Дзмітрый Палевікоў уручыў дырэктару школы Наталлі Дубовік. Кожнаму з гасцей у знак падзякі вучні падарылі прыгожыя вышыванкі.
Вельмі кранальна і адначасова гумарыстычна прагучалі вершы ад першакласнікаў, у якіх хлопчыкі і дзяўчынкі выказалі сваё стаўленне да новага  этапа  ў жыцці. І, каб наваяўленыя вучні запомнілі гэты дзень, ім уручылі падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — цудоўныя кнігі пра родную Беларусь. Ад адзінаццацікласнікаў дзеткі таксама атрымалі падарункі на памяць.


Права даць званок на першы ўрок атрымалі брат і сястра: вучань 11 класа Ілья Спірыдонаў і ўжо навучэнка 1 класа Кацярына. І гэта даволі сімвалічна, бо ў жыцці кожнага з іх надышоўшы вучэбны год — асаблівы.  
Дзіяна ТКАЧЭНКА

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы