Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Семья Калевич из деревни Бобовня Копыльского района стала финалистом областного этапа проекта «Властелин села-2018»

26.09.2018

Сям’я Калевічаў з вёскі Бабоўня стала фіналістам абласнога этапа рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі-2018», які прайшоў у мінулую суботу ў маляўнічым мястэчку Сёмкава Мінскага раёна.
Нашы землякі, як і яшчэ чатыры сям’і-пераможцы, будуць абараняць гонар сваіх раёнаў на абласным свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018», якое пройдзе ў Мядзелі 29 верасня.
Ідэйнымі натхняльнікамі мерапрыемства традыцыйна выступілі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Мэта арганізаванага імі абласнога форуму вясковай моладзі — папулярызацыя сельскагаспадарчых працы і быту, а таксама павышэнне ролі і значэння сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута грамадства.
У гэтым годзе ў імправізаванай вёсцы размясцілі свае падвор’і 22 каманды-ўдзельніцы. Актыўныя і творчыя маладыя пары разам з дзецьмі прыехалі з сельскай мясцовасці, каб паспаборнічаць за званне самай працавітай, дружнай, эрудзіраванай, крэатыўнай і гасціннай маладой сям’і Мінскай вобласці.
Дзмітрый і Вольга Калевічы разам з сынамі — трохгадовым Дамінікам і чатырохгадовым Дамірам (маленькага Платона, якому яшчэ няма і паўгода, пакінулі дома з бабуляй) — на высокім узроўні прадставілі Капыльшчыну. Наша каманда ўжо з самага пачатку мерапрыемства выклікала прыхільнасць у прысутных і пакарыла іх пачуццём гумару. Падчас бліц-прэзентацыі маладзёжных сельскіх падвор’яў Валянціна Шыманская і  Галіна  Дрожжа («Лоцвінскія ўдалухі»), якія разам з сям’ёй Калевічаў прадстаўлялі Капыльскі раён, уручылі шаноўнаму госцю — старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолю Ісачанку — у падарунак пеўня. Як пажартавалі жанчыны, «гэта — старажытны гадзіннік, які можна паставіць на дах аблвыканкама, каб уся вобласць рана ўставала».


Цікава, ярка і неардынарна выступілі Калевічы на конкурсе візітных картак сямей-удзельніц і прэзентацыі выставы творчых работ «Вітаем па-беларуску». З годнасцю і з уласцівым іх сям’і пачуццём гумару Дзмітрый і Вольга прайшлі і этапы спаборніцтваў, якія патрабавалі сілы, лоўкасці, вынослівасці і згуртаванасці. Яны на хуткасць і бульбу збіралі, і ваду насілі, і адзенне мылі, і дровы пілавалі, калолі ды складалі, і лаўку рабілі, і каня запрагалі. Нягледзячы на праліўны дождж, з лёгкасцю дэманстравалі, бадай, самае галоўнае для вясковых жыхароў уменне — весці сельскую гаспадарку.
Читать продолжение статьи...

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы