Згодна з загадам генеральнага
дырэктара КУП «Мінскаблдарбуд» з 1 кастрычніка на пасаду начальніка філіяла КУП
«Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124» пераведзены Іван Валер’евіч Заяц, які да
гэтага часу працаваў вытворцам работ на дадзеным прадпрыемстве.
У адпаведнасці з загадам дырэктара
Мінскага філіяла РУП «Белпошта» намеснік начальніка Капыльскага раённага вузла
паштовай сувязі Ігар Аляксандравіч Бурак з 1 кастрычніка пераведзены на пасаду
начальніка Капыльскага ўчастка паштовай сувязі Слуцкага рэгіянальнага вузла
паштовай сувязі.