Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

От прошлого к настоящему: в деревне Слобода-Кучинка Копыльского района организовали необычную выставку

16.10.2018

Ад патэфонаў да музычнага цэнтра, ад самавара да электрычнага чайніка, ад драўлянай да трохколавай калыскі, ад кашулi, адзення рэтра да сучаснага стылю…Убачыць усю гiсторыю вёскi Слабада-Кучынка ад мiнулага да сучаснага можна ў Слабада-Кучынскай бiблiятэцы-клубе, якую ўзначальвае Валянціна Барташэвіч.— Па сутнасці, у Год малой радзімы было вырашана сабраць старадаўнія рэчы, каб паказаць, як развіваліся быт i культура ў нашай вёсцы, — запэўнівае загадчыца бiблiятэкi-клуба Валянцiна Барташэвiч. — Тут больш за тысячу экспанатаў, датаваных канцом XIX – пачаткам XXI cтагоддзяў.
Дарэчы, сама работнiк культуры на выставе прадставiла многiя рэчы: сямейная швейная машынка (1959 г.), баян (1969 г.), сучасная электраплітка фірмы «Цэптэр», дзіцячы ложак, мясарубка i цынкавыя ночвы з пральнай дошкай.Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні выставы i намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Слабадакучынская СШ» Барыс Дзенісюк. Настаўнiк шмат гадоў займаецца даследаваннем гiсторыi сваёй малой радзiмы, таму менавiта са школьнага музея на выставу патрапiлi лапці, шнуроўкі (святочны абутак), драўляныя начоўкі i піянерскі барабан.— Гэтая выстава цікавая не толькі дзецям, але і дарослым, бо многае змянілася з тых савецкіх гадоў, многае сышло ў мінулае, — дзелiцца Барыс Мiкалаевiч. — Памятаю, што ў 70-х гадах, калі сюды прыехала наша сям’я, тэлевізараў у вёсцы было не больш за тры, а халадзільнікаў — толькі пяць. У былыя часы тут былі цесляры па прoзвiшчы Астрэйкі, бандары Рымашэўскія, самабытныя майстры па вырабе конскай вупражы. Дарэчы, Ніна Пратасевіч з сынамі прадставіла не толькі бандарныя вырабы (выдзеўбаны посуд), але і стругальныя інструменты: гэблік, калёўка, баран. Людзі займаліся сельскагаспадарчай працай, выраблялі скуры i шылі адзенне. У вёскi ёсць свая гісторыка-культурная спадчына і пэўныя дасягненні ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Доказ таму — розныя ўзнагароды за працу, у тым лiку медаль ВДНГ СССР былога сакратара партыйнай арганізацыі саўгаса «Крыніца» Зоi Салановiч.Прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, партыйны (1963 г.) і камсамольскі (1955 г.) білеты, сталовыя прыборы i посуд, швейная i пральныя машыны, калекцыі гадзiннiкаў, значкоў, манет і грошай, дарожных чамаданаў, тэрмасаў, сіфонаў і іншыя рэчы на выставе атрымалі другое жыццё. У выніку ў экспазіцыю патрапілі прадметы з 55 сялянскiх сем’яў, у тым лiку i дачнiкаў. Геаграфiя ўдзельнікаў шырокая: Вiцебск, Мiнск, Бабруйск, гарадскi пасёлак Рось Гродзенскай вобласцi i iнш. I ўсе вырабы — іх сямейныя рэліквіі, беражліва захоўваемыя многія дзесяцігоддзі.Сярод старэйшых экспанатаў — самавар, датаваны 1872 годам, прадстаўлены Таццянай Руднік з Бабруйска, а сярод сучасных — мультыварка ад Аляксандра Хілько. Цікава зірнуць на старадаўнюю аўдыя-, вiдэа-, радыё-, тэле- i камп’ютарную тэхніку. На выставе прадстаўлены i патэфон з пласцінкамі, тэлевізар «Рэкорд-6» ад мiнчанкi Алены Зялкоўскай, узоры першага манітора для камп’ютара ад Валянціны Мянзелен, радыёпрыёмніка ад Таццяны Руднiк з Бабруйска i фотаапарата ад Людмілы Рымашэўскай з Мiнска. Ёсць тут і DVD-прайгравальнік ад паштальёнкi Ганны Трыгубовiч.У кутку залы — вышытыя гладдзю i крыжыкам карцiны, iконы, сама-тканыя посцiлкi, ручнiкi i коўдры, сурвэткi, фiранкi, падушкi, абрусы. Iх для экспазiцыi далi праграмiст Вольга Барташэвiч i Людмiла Кандыбовiч з Мiнска, Нiнa Змачынская з в. Астрэйкi, дырэктар школы Валянцiна Кандыбовiч, а таксама Нiна Кандыбовiч, Алена Калпак, Таццяна Рыбак, Нiна Краўчанка i Раiса Ясючэня. Па суседстве — сямейная скарбонка саматканых пакрывал, набiўных карцiн, вышытых гладдзю дываноў i ручнiкоў Людмiлы i Мiхаiла Давыдоўскiх, экспанаты з асабiстага музея (усяго 23) сям’i Дашкевiчаў: ваенны кiцель (1977 г.), разак для торфу, прэс для адцiскання сыру, драўляныя вёдры, нажнiцы для стрыжкi авечак, маслабойка i iнш., а таксама ўнікальныя калекцыi кедаў і шклянак Мікалая Курловіча i дэкаратыўных бутэлек ад старшынi Слабада-Кучынскага сельскага Савета Нэлі Гусевай.Асаблівасцю выставы стала i тое, што некаторыя прадметы жаночага гардэроба і ўзоры нацыянальных беларускіх касцюмаў можна не толькі разглядзець, патрымаць у руках, але і прымераць, тым самым пагрузіцца ў атмасферу мінулых стагоддзяў. Дарэчы, асаблiвую цiкавасць выклiкаюць рэчы Iрыны Кукраш, якая прадставiла батыставую начную кашулю (1902 г.) i навалачку з гербам роду маскоўскiх дваран Успенскiх, а таксама шаль i скураную жаночую сумачку.Арганiзатары выставы дзякуюць тым (прозвішчы ўсіх і не пералічыць), хто прымаў удзел і дапамагаў у папулярызацыi сваіх нацыянальных традыцый. Выстава «Ад мiнулага да сучаснага» прадаўжаецца да Новага года i запрашае ў свет рэчаў, якія адлюстроўваюць гісторыю i дух часу, усiх жадаючых.

Таццяна БОХАН

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы