Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Жители деревни Дусаевщина Копыльского района провели мероприятие в честь земляка — Николая Васильевича Ромашко

19.10.2018

У кожнага з нас ёсць памятныя дні: святочныя, незабыўныя сустрэчы  і ёсць дні Памяці — Памяці з вялікай літары. Такім для нас, жыхароў вёскі Дусаеўшчына, з’яўляецца 13 кастрычніка — дзень нараджэння нашага аднавяскоўца — Героя Савецкага Саюза Мікалая Васільевіча Рамашкі. Сёлета мы адзначылі 105-ю гадавіну. 
З гэтай нагоды ў Дзяржынскай сельскай бібліятэцы-клубе быў праведзены  ўрок памяці «Да апошняга патрона». Вядучыя мерапрыемства, загадчык установы Галіна Сінюк і мясцовая паэтэса Ядвіга Малевіч, прадставілі звесткі аб дзяцінстве і юнацтве Мікалая, аб чырвонаармейцу Рамашку, аб гераічнай абароне чыгуначнага маста праз раку Бярэзіну, аб мужнасці і адвазе маёра Рамашкі Мікалая Васільевіча, аб ушанаванні памяці нашага земляка.
На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, старшыня ветэранскай арганізацыі, ветэран працы Часлава Грыгаровіч, вядучы спецыяліст Капыльскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк, выхаванцы Дзяржынскага дзіцячага сада, жыхары вёскі Дусаеўшчына А.І. Календа, В.В. Барысевіч, А.М. Высоцкая і іншыя.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўсклалі кветкі да бюста Мікалая Рамашкі і ўшанавалі памяць Героя хвілінай маўчання.
Галіна СІНЮК,
загадчык Дзяржынскай сельскай бібліятэкі-клуба

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы