Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Картошка в гости приглашала: в Копыле состоялся необычный праздник с белорусским колоритом

25.10.2018

Чаго толькі не было на цэнтральнай плошчы нашага горада ў мінулую суботу!

Чаго толькі не было на цэнтральнай плошчы нашага горада ў мінулую суботу!
І дранікі, і каўбаса з бульбы, і цудоўныя мастацкія вырабы з гэтай агародніны, і нават скульптуры… каларадскага жука. Ды не дзіва гэта! Ужо другі год запар Капыль святкуе Бульба-фэст, і, як адзначыў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, працягваць традыцыю — падрастаючаму пакаленню.
Падзея і на самай справе адбылася яскравая. Вось гасцей свята вітаюць Бульбіна і Бульбаш (дырэктар Лясноўскага СДК Наталля Валога і самадзейны артыст Антон Шышмароў). Як сапраўдныя  гаспадары, яны запрашаюць на сцэну дарагіх гасцей: дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілу Ніжэвіч, старшыню райвыканкама Анатоля Ліневіча, старшыню раённага Савета дэпутатаў Ірыну Кісляк, дырэктара ААТ «Старыца-Агра» Уладзіміра Рудакоўскага.
— Мне асабліва прыемна адзначыць, што ў гэтым годзе фестываль прадстаўлены больш шырока, — сказала Людміла Ніжэвіч. — Таму жадаю ўсім весела адпачыць і ў наступным годзе запрасіць на свята яшчэ больш сваіх сяброў і знаёмых.
Пад гукі музыкі на плошчы з’явіліся роставыя лялькі, якія вырабілі ва ўстановах адукацыі нашага раёна: Старыцкай, Быстрыцкай, Доктаравіцкай СШ, Семежаўскім ВПК д/с-СШ, а над касцюмамі гаспадароў свята Бульбіны і Бульбаша працавала майстар раённага Цэнтра традыцыйнай культуры Бярнарда Лявоненка. Далей шэсце прадоўжыла сельскагаспадарчая тэхніка, якая працуе на палях і дапамагае чалавеку вырошчваць бульбу. Бульбасаджалкі, бульбаўборачныя камбайны і іншыя машыны прадставілі ААТ «Душава», «Старыца-Агра», «Піянер-Агра», КСУП «Доктаравічы».

А колькі навокал было смакаты! Дранікі, бульба, запечаная з салам, розныя бутэрброды — усяго не пералічыш! А прадстаўнікі гаспадарак з задавальненнем частавалі гасцей. Вельмі «смачныя» і гасцінныя былі падворкі ў Семежава і Старыцы.
Тут жа, на плошчы, разгарнуў свае гандлёвыя рады і сельскагаспадарчы кірмаш, дзе можна было набыць садавіну і агародніну па даволі танным кошце. Таксама свае вырабы прадстаўлялі  народныя майстры.
Читать продолжение новости...

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы