Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Верность Родине и народу: славная история комсомола создавалась при активном участии молодежи Копыльского района

26.10.2018

Слаўная гісторыя камсамола стваралася пры актыўным удзеле моладзі Капыльскага раёна.

Слаўная гісторыя камсамола стваралася пры актыўным удзеле моладзі Капыльскага раёна.
Падчас святкавання 50-гадовага юбілею ВЛКСМ у 1968 годзе ў раённай газеце «Слава працы» былі апублікаваны матэрыялы, якія расказвалі пра гісторыю стварэння маладзёжнай арганізацыі, аб слаўных працоўных подзвігах юнакоў і дзяўчат Капыльшчыны.
У сваім артыкуле з нагоды залатога юбілею камсамола першы сак-ратар РК ЛКСМБ М.К. Меляшкевіч узгадваў:
«1919 год. Па ініцыятыве нашых землякоў камуністаў Д. Чарнушэвіча, М. Багдановіча ў Капылі была створана першая ячэйка Камуністычнага Саюза Моладзі. У яе састаў увайшло 14 юнакоў-патрыётаў. Сярод іх К. Зарамбоўскі, Ю. Дземідовіч, М. Бычынскі, К. Мароз, М. Гамза і многія іншыя. Важаком ячэйкі быў абраны Канстанцін Зарамбоўскі. У цяжкія гады грамадзянскай вайны першыя камсамольцы Капыльшчыны стварылі атрад і вялі падрыхтоўку да ўзброенай барацьбы з інтэрвентамі».
Нялёгка было камсамольцам раёна і ў гады аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі. Па начах грымелі стрэлы кулацкіх абрэзаў, палалі хаты сельскіх актывістаў. У жорсткіх класавых баях праходзіла калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
«Сваю вернасць Радзіме, народу і Камуністычнай партыі камсамол яшчэ раз даказаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, — працягвае М.К. Меляшкевіч. — На самых небяспечных участках партызанскай барацьбы з акупантамі былі камсамольцы. У гісторыю Капыльшчыны залатымі літарамі запісаны імёны маладых патрыётаў — удзельнікаў Лаўскага бою».
Аб слаўных працоўных поспехах членаў ВЛКСМ сведчаць вынікі сацыялістычнага спаборніцтва калектываў моладзі калгасаў, саўгасаў і прадпрыемстваў раёна. «З пашанай мы называем імёны маладых механізатараў Леаніда Рудзені і Леаніда Драбені з калгаса «Іскра Леніна», Івана Барана і Васіля Сінюка з калгаса «Семежава», Мікалая Давідоўскага і многіх іншых, — піша аўтар. — На ўсіх участках  калгаснай вытворчасці камсамольцы паказваюць узоры працы, вядуць за сабой усю моладзь».
Паводле слоў першага сакратара Капыльскага РК ЛКСМБ, за дасягнутыя поспехі ў раённым аглядзе-спаборніцтве многім камсамольскім арганізацыям прысвоена ганаровае імя 50-годдзя ВЛКСМ: «Сярод іх камсамольскія арганізацыі саўгаса «Крыніца», калгаса «Іскра Леніна», Капыльскага райпрамкамбіната і Вяліка-Раёўскай сярэдняй школы».
Па старонках «СП» падрыхтавала
Маргарыта САКОВІЧ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы