Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Чистый лес»: жители Копыльщины приняли активное участие в республиканской акции

29.10.2018

Больш за 420 жыхароў Капыльшчыны далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», якая прайшла ў Беларусі 20 кастрычніка.
Самымі актыўнымі былі навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі раёна. Як расказала намеснік дырэктара Капыльскага вопытнага лясгаса Таццяна Канаплянік, хлопчыкі і дзяўчынкі з СШ № 3 г. Капыля, Слабадакучынскай школы прыбіралі смецце ў лясных масівах і ўздоўж аўтамабільных дарог, наводзілі парадак у зонах адпачынку Капыля, ля возера Астравок, «Крынічка» непадалёку вёскі Свідзічы. Адначасова супрацоўнікамі лясгаса вывучаліся новыя аб’екты для ўстаноўкі фотапастак, якія дапамогуць выявіць парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства.
Займаліся ў гэты дзень і пасадкай лясных культур. Паводле слоў Таццяны Георгіеўны, на працягу двух дзён (19 і 20 кастрычніка) было пасаджана 120 тысяч сеянцаў сасны і каля 6 тысяч сеянцаў вольхі чорнай на плошчы 29,1 га. Работы разгарнуліся ва ўсіх лясніцтвах, дзе працавалі прадстаўнікі працоўных калектываў СШ № 3 г. Капыля, Капыльскага дзяржаўнага каледжа, Смаліцкой, Семежаўскай, Бучацінскай, Камсамольскай, Старыцкай, Слабадакучынскай школ, ААТ «Ціміразеўскі» і, вядома ж, работнікі лясной гаспадаркі.
Для школьнікаў — удзельнікаў акцыі — адміністрацыя Капыльскага вопытнага лясгаса падрыхтавала невялікія памятныя падарункі: блакноцікі, магніты, буклеты на прыродаахоўную тэматыку, вырабленыя ў рэдакцыі «Слава працы».

Маргарыта САКОВІЧ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы