Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

С вопросами — к министру связи: Константин Шульган провел прием граждан и прямую линию в Копыльском райисполкоме

02.11.2018

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган правёў прыём грамадзян і прамую лінію ў Капыльскім райвыканкаме. Да яго паступілі тры звароты і два тэлефонныя званкі. У разглядзе пытанняў прынялі ўдзел старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, дырэктары мінскіх філіялаў РУП «Белпошта» Жанна Шыбека і РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня. Напрыканцы мы звярнуліся па каментарыі да міністра.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган правёў прыём грамадзян і прамую лінію ў Капыльскім райвыканкаме. Да яго паступілі тры звароты і два тэлефонныя званкі. У разглядзе пытанняў прынялі ўдзел старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, дырэктары мінскіх філіялаў РУП «Белпошта» Жанна Шыбека і РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня. Напрыканцы мы звярнуліся па каментарыі да міністра.
— Канстанцін Канстанцінавіч, якія самыя хвалюючыя пытанні ў галіне сувязі і інфарматызацыі былі сёння ўзняты?
— Дыяпазон пытанняў можна назваць шырокім. Па-першае, па якасці паслуг, якія аказваюць аддзяленні «Белпошты» і «Белтэлекама». Да многіх заўваг неабходна прыслухацца і трымаць іх на кантролі. Былі і пытанні, якія б я мог аднесці да культурнага пласта. Напрыклад, па ўвекавечванні памяці вашага знакамітага земляка Эдварда Вайніловіча праз нанясенне яго выявы на канверт і марку. Парадак вырабу памятных рэчаў мы абавязкова вывучым. На маю думку, усе пытанні вырашальныя. Бясспрэчна, толькі час іх вырашэння розны. Для некаторых патрабуецца больш працяглы тэрмін, бо неабходны тэхнічныя мерапрыемствы са значнымі фінансавымі сродкамі.
— Напэўна, адным з самых хвалюючых стала пытанне, звязанае з аптымізацыяй, што праводзіцца ў сферы сувязі? Былі нават тэлефанаванні з-за межаў нашага раёна.
— Сапраўды, паступіў званок са Стоўбцаў ад жанчыны, якая трапіла пад скарачэнне ў сістэме паштовай сувязі. Аднак яна выказала занепакоенасць не ўласным становішчам, а сваіх калег. Дарэчы, многія без праблем уладкоўваюцца на новае месца працы. Адзначу, што працэс аптымізацыі структуры прадпрыемстваў Мінсувязі адбываецца і будзе адбывацца далей. Гэтага патрабуе час. Стараемся да кожнага аднесціся з разуменнем, па-чалавечы, вядома ж, з захаваннем усіх заканадаўчых працэдур.
— А ці не паўплывае аптымізацыя на правядзенне падпісной кампаніі на перыядычныя выданні, у тым ліку і на раённыя газеты?
— Аб’ём падпіскі, на жаль, з укараненнем новых інфармацыйных тэхналогій змяншаецца. Аднак сказаць, што яна не будзе праходзіць у далейшым, я не магу. Толькі магу запэўніць, што прадпрыемствы РУП «Белпошта» будуць праводзіць падпіску і дастаўляць выданні заўсёды, калі знойдзецца хоць адзін карыстальнік, які будзе мець у гэтым патрэбу.

Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы