Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Поклон человеку труда: Копыльщина отпраздновала День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

21.11.2018

Вядома, што наш раён — сельскагаспадарчы. Таму свята, якое адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада, — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК — з’яўляецца адным з галоўных для большасці жыхароў Капыльшчыны. Па добрай традыцыі напярэдадні падводзяцца вынікі напружанай працы. У мінулую пятніцу сельскія працаўнікі сабраліся ў раённым Цэнтры культуры, каб ушанаваць лепшых.

Вядома, што наш раён — сельскагаспадарчы. Таму свята, якое адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада, — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК — з’яўляецца адным з галоўных для большасці жыхароў Капыльшчыны. Па добрай традыцыі напярэдадні падводзяцца вынікі напружанай працы. У мінулую пятніцу сельскія працаўнікі сабраліся ў раённым Цэнтры культуры, каб ушанаваць лепшых.
Выстава-дэгустацыя, падрыхтаваная райспажыўтаварыствам, кааппрамам, Капыльскім філіялам ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Слуцкі мясакамбінат» і ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», была разгорнута  ў фае ўстановы культуры.

 
 
Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымліваў святочны нумар газеты «Слава працы».

 Сельскія працаўнікі дзякуючы прафесіяналізму і працавітасці, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, сабралі ў гэтым годзе ўраджай збожжа і іншых культур, атрымалі неблагія паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі. Менавіта пра гэта на мерапрыемстве гаварыў старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч. Кожны чалавек, які працуе на зямлі, годны гонару, паклону і ўшанавання. Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас абслуговых арганізацый, якія дапамагалі сельгаспрадпрыемствам дасягнуць выканання пастаўленых перад раёнам задач, і перапрацоўчых прадпрыемстваў.
Пра складанасць і адказнасць працы на зямлі гаварыў у сваім выступленні і першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар. Ігар Мікалаевіч падкрэсліў, што Капыльскі раён з’яўляецца валаўтваральным на Міншчыне. Аблвыканкамам і губернатарам Анатолем Ісачанкам адзначаны зрухі ў развіцці раёна, станоўчая дынаміка. Працаўнікі нараўне з іншымі ў вобласці паказваюць нядрэнныя вынікі. Заўважана, што павышаецца культура земляробства, наводзіцца парадак на зямлі, актыўна вядзецца будаўніцтва.
За добрасумленную працу лепшым хлебаробам і жывёлаводам уручаны заслужаныя ўзнагароды. Так, Падзякі Міністэрства сельскай гаспадаркі ўдастоены вадзіцель ААТ «Старыца-Агра» Аляксандр Сасіновіч, Ганаровай граматы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта — першы намеснік дырэктара ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Патоцкі, Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлены аператару па штучным асемяненні жывёлы СГФ «Вялікая Раёўка» Валерыі Стрыевіч і аператару машыннага даення СГФ «Руднае» Алене Сінькевіч.
Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых кармоў прызнаны: ААТ «Душава» (дырэктар Аляксандр Логіш, тэмп росту аб’ёму нарыхтаваных кармоў у бягучым годзе да 2017 года склаў 178,4%), філіял «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра» (дырэктар Алег Шахновіч, тэмп росту — 142,6%), ААТ «Семежава» (в.а. дырэктара Іван Лянько, тэмп росту — 133,3%). За дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў пераможцамі прызнаны: Уладзімір Казакевіч з ААТ «Ціміразеўскі», Віталь Дылеўскі з ААТ «Капыльскае» і Аляксандр Сасіновіч з ААТ «Старыца-Агра»,  на перавозцы кармоў вызначыліся: Аляксандр Васілевіч і Раман Пацярану з ААТ «Старыца-Агра» і Аляксандр Шкуцько з ААТ «Капыльскае».
Читать продолжение...

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы