З 30 лістапада 2018 года на тэрыторыі Капыльскага раёна забаронены
выхад на лёд да заканчэння ледаставу.
Такое распараджэнне падпісана в.а. старшыні райвыканкама В.А.
Ракевічам ў мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах
Капыльшчыны. Згодна з дакументам будзе арганізавана поўнамаштабная
растлумачальная работа па выкананні грамадзянамі мер бяспекі на лёдзе,
Капыльскаму РАУС разам з прадстаўнікамі АСВОДа даручана ажыццяўляць сумесныя
рэйды з правядзеннем прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні выхаду
грамадзян на лёд.
Маргарыта САКОВІЧ