Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лед таит опасность: на Копыльщине проводится профилактическая работа по предупреждению несчастных случаев

10.12.2018

Слупок тэрмометра ў начны час у мінулыя дні апускаўся за адзнаку ў дзесяць градусаў марозу, што і паспрыяла перыяду ледаставу. Прыхільнікі падлёднай рыбалкі хочуць як мага хутчэй ступіць на тонкі лёд. Дзеці і дарослыя — аматары зімовага спорту — таксама не супраць выпрабаваць замёрзлую водную гладзь.
Самыя нецярплівыя з іх выбіраюцца на нямоцны лёд, падвяргаючы сваё жыццё і здароўе сур’ёзнай небяспецы. На жаль, сумная статыстыка гібелі на вадаёмах у нашай краіне з надыходам першых маразоў стартавала. Гінуць як дарослыя, так і дзеці.
Як вядома, для прадухілення няшчасных выпадкаў з пачатку снежня ў раёне дзейнічае забарона выхаду на лёд да асобага распараджэння. Падчас ледаставу, пакуль таўшчыня лёду не дасягае 10 сантыметраў, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду грамадзянам забараняецца выхад на лёд на вадаёмах, размешчаных на тэрыторыі Капыльскага раёна. Таксама забараняецца рух па лёдзе транспартных сродкаў, якія маюць адмоўную плывучасць. Ва ўстановах і арганізацыях раёна праводзіцца прафілактычная работа, рэйды з мэтай прадухілення няшчасных выпадкаў з людзьмі на лёдзе. Напрыклад, днямі супрацоўнікі ПАВЧ № 1 г. Капыля пабывалі на вадаёме каля гарадскога пляжа, дзе пагутарылі з аматарамі зімовай рыбнай лоўлі, раздалі ім наглядную агітацыю, праверылі таўшчыню лёду, узгадалі некаторыя навыкі выратавання.


— Што ж рабіць, калі ўжо так здарылася, што чалавек апынуўся ў экстрэмальнай сітуацыі, праваліўшыся пад лёд, — спыталі мы ў начальніка Капыльскага РАНС Віталя Ільючыка.
— У першую чаргу неабходна не панікаваць, не рабіць рэзкіх рухаў, напаўзці на лёд з шырока расстаўленымі рукамі, — адказаў Віталь Валянцінавіч. — Ні ў якім разе нельга ўставаць на ногі, бо застаецца небяспека зноў праваліцца пад лёд, лежачы на спіне ці жываце, трэба прасоўвацца ў бок берага, адначасова заклікаючы на дапамогу. А калі вы апынуліся відавочнікам здарэння, то перш за ўсё рэальна ацаніце абстаноўку: ці зможаце аказаць дапамогу самастойна. Калі так, то падпаўзіце да месца пралому лёду на 3-4 метры, падайце пацярпеламу падручныя прадметы: палку, дошку, вяроўку, лесвіцу. Калі ратавальнікаў двое або некалькі, утварыце ланцужок, утрымліваючы адзін аднаго за ногі. Дзейнічайце рашуча, але асцярожна. Пасля ратавання развядзіце вогнішча і абагрэйце пацярпелага. У выпадку неабходнасці неадкладна тэлефануйце па нумарах тэлефонаў 101 і 112. І самае важнае: не дапускайце выхаду на лёд дзяцей!
Сяргей КОЗЕЛ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы