Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Достойный пример деревенского парня: уроженец Копыльщины Николай Родченко отмечает 80-летний юбилей

14.12.2018

Гэтымі днямі 80-гадовы юбілей адзначае адзін са знакамітых нашых землякоў — даследчык літаратуры і фальклору, пісьменнік Мікалай Родчанка, чыё імя сярод іншых знакамітасцей займае сваё месца на літаратурнай палітры Капыльшчыны.

Гэтымі днямі 80-гадовы юбілей адзначае адзін са знакамітых нашых землякоў — даследчык літаратуры і фальклору, пісьменнік Мікалай Родчанка, чыё імя сярод іншых знакамітасцей займае сваё месца на літаратурнай палітры Капыльшчыны.
Найбольш вядомым з’яўляецца зборнік «Символ веры», у якім сабраны ў аснове сваёй творы аўтабіяграфічныя. Гады партызаншчыны (бацькі ратавалі хлопчыка ад расстрэлу ў атрадзе імя Ракасоўскага на Случчыне), пасляваенны побыт беларускай вёскі, асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі, праблемы сучаснасці — вось асноўныя тэмы названай кнігі. А біяграфія Мікалая Родчанкі на самай справе досыць насычаная і цікавая. Яна пацвярджае той факт, што просты вясковы хлопец дзякуючы настойлівасці і таленту можа дасягнуць поспеху. 
Крыху пра сям’ю. Бацька Мікалая ўкраінец. З яго роду выйшаў Аляксандр Міхайлавіч Родчанка, сябра Маякоўскага, выдатны фатограф і мастак. А з матчынай лініі — паэт Уладзімір Жылка. Ва Украіне ў 20-30-я гады ХХ стагоддзя цяжка жылося: раскулачванне, голад, таму бацькі са старэйшым сынам Рыгорам прыехалі ў Цімкавічы, на радзіму маці. Пазней Рыгор Віктаравіч Родчанка будзе вядомы як выдатны паэт, краязнавец і этнограф. Малодшы брат Уладзімір Віктаравіч Родчанка стане доктарам тэхнічных навук, прафесарам Маскоўскага авіяцыйнага інстытута.

Дзяцінства. Мікалай Родчанка нарадзіўся ў вёсцы Чыжэвічы. Апошні год фашысцкай акупацыі Мікалай разам з мамай і старэйшай сястрой Зояй жыў у партызанскім атрадзе.
Вучыцца ў школе хлопчык пачаў у Слуцку, дзе жыў у цёткі Надзі падчас хваробы мамы. З 2-га па 4-ы клас ён наведваў школу ў Цімкавічах, а з 5-га па 7-ы клас — у вёсцы Пагост. Пасля 7-га класа ў яго знайшлі захворванне косці. Больш за два гады Коля правёў спачатку ў бальніцы, а потым у санаторыі ў Рэчыцы Гомельскай вобласці, дзе вучыўся ў 8-м і 9-м класах. Дадому ў Цімкавічы ён вярнуўся ў сакавіку 1955 года. Нейкі час хадзіў на мыліцах, якімі карыстаўся яшчэ некалькі гадоў. Праз год Мікалай скончыў Цімкавіцкую школу.
Захапленні. З санаторыя Коля прывёз вельмі шмат фатаграфій, якія навучыўся рабіць сам. У яго з’явіўся фотаапарат «Змена» і ўсё неабходнае абсталяванне для стварэння хатняй фоталабараторыі. Рабіў ён фатаграфіі вельмі добрай якасці, чым падаваў братам прыклад да творчай працы, да пастаноўкі нейкіх задач на перспектыву, да ўпартага імкнення дасягаць вызначанай мэты.
Другім захапленнем Колі была ігра на гармоніку, які купілі яму бацькі практычна адначасова з фотаапаратам. І тут ён даволі яскрава паказаў свае здольнасці, вельмі хутка навучыўшыся іграць на інструменце па дапаможніку. Ён чытаў шмат мастацкай і гістарычнай літаратуры і быў вельмі эрудзіраваным чалавекам, меў устойлівую жыццёвую пазіцыю і ўласныя погляды. Бацькі выхоўвалі малодшых сыноў, паказваючы на прыкладзе старэйшага, на што тыя здольны пры добрасумленным стаўленні да вучобы.
Студэнцтва. У 1956 годзе Мікалай адразу ж пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Яго паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову было неардынарнай падзеяй для ўсёй Цімкавіцкай школы, паколькі ў інстытутах, асабліва прэстыжных, да якіх адносіўся і БДУ, у тую пару вучылася даволі мала выпускнікоў-цімкаўлян. Калі Мікалай вучыўся ў Мінску, то часта прыязджаў дадому падчас зімовых і летніх канікулаў.
Праца і іншыя падзеі. У 1961 годзе Мікалай скончыў універсітэт і па размеркаванні стаў працаваць настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Сл.-Кучынскай школе. У першы год свайго жыцця ў Слабада-Кучынцы Мікалай часта прыязджаў дадому на матацыкле Іж-56, які ён купіў адразу ж пасля заканчэння ўніверсітэта.
У 1962 годзе ён ажаніўся з настаўніцай хіміі Дзіянай Аляксандраўнай Кунцэвіч, якая скончыла Гомельскі педагагічны інстытут і прыехала працаваць па размеркаванні. Пражыўшы год, маладыя людзі вырашылі паступіць у аспірантуру педінстытута ў Гомелі, куды пераехалі на пастаяннае месца жыхарства. У 1969 годзе Мікалай абараніў дысертацыю і стаў кандыдатам філалагічных навук. Адным з афіцыйных апанентаў быў вядомы беларускі паэт Ніл Гілевіч.
З пачатку 1970-х гадоў Мікалай працаваў загадчыкам кафедры рускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта. Праз пэўны час Мікалай Віктаравіч паехаў у Петрапаўлаўск-Камчацкі, дзе прапрацаваў адзін год загадчыкам кафедры ў мясцовым універсітэце. Але ў 1978 го-дзе ён вярнуўся на ранейшую пасаду загадчыка кафедры ў Гомельскі ўніверсітэт і працягваў кіраваць ёй яшчэ некалькі гадоў.
Пра творчасць і не толькі. Асноўным відам дзейнасці ў Мікалая была праца ва ўніверсітэце, дзе ён загадваў кафедрай ці чытаў лекцыі, вёў семінары і практычныя заняткі ў якасці дацэнта. Аднак паралельна з гэтым ён заўсёды займаўся і літаратурнай творчасцю, з’яўляючыся аўтарам некалькіх зборнікаў аповесцей і апавяданняў. Найбольш цікавай з’яўляецца напісаная ім у пачатку 1980-х гадоў аповесць «Куцаха», у якой выведзены запамінальныя вобразы сельскіх жыхароў пасляваеннага перыяду. Аповесць была апублікавана ў сакавіцкім нумары часопіса «Нёман» у 1983 годзе і ўдастоена першай прэміі гэтага часопіса за лепшую публікацыю года. Мікалай Віктаравіч з’яўляецца аўтарам больш як 50 навуковых і метадычных публікацый, прысвечаных даследаванню беларуска-рускіх літаратурных і фальклорных сувязей. Па запрашэнні кіраўніцтва Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка I.Г. Пятроўскага ў 1999–2011 гг. выкладаў у Навазыбкаўскім філіяле гэтага ўніверсітэта.
Цімкаўляне ганарацца знакамітым земляком: у Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы захоўваюцца матэрыялы пра яго жыццё, літаратурныя творы, якімі яе супрацоўнікі ахвотна дзеляцца.
Падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы