Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

К юбилею страны: в Слободокучинской СШ Копыльского района прошел спортивно-познавательный праздник «За Беларусь!»

03.01.2019

У ДУА «Слабадакучынская СШ» прайшло спартыўна-пазнавальнае свята «За Беларусь!», прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці – першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Козел, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, ветэран працы Зоя Салановіч.

У ДУА «Слабадакучынская СШ» прайшло спартыўна-пазнавальнае свята «За Беларусь!», прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці – першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Козел, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, ветэран працы Зоя Салановіч.

■ Барыс Дзенісюк, Настасся Козел, Валянціна Барташэвіч, Зоя Салановіч, Аляксандр Касінскі
Да гэтай падзеі школьнікі разам з загадчыкам Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянцінай Барташэвіч падрыхтавалі выставы кніг і фотаздымкаў «Мой край беларускі, старонка мая», «Памятаем», аформлены стэнд «Старонкі гісторыі саўгаса «Крыніца».
Па традыцыі ў школьным музеі імя І.С. Трацэўскага адбыўся прыём у члены грамадскага аб’яднання «БРСМ». Падчас урачыстай цырымоніі Настасся Козел і ганаровыя госці ўручылі членскія білеты і значкі саюза моладзі сямі навучэнцам 10 класа. Неабходна адзначыць, што адзін з іх — Кірыл Кандыбовіч — прыбыў у апошні момант. У гэты дзень ён адстойваў гонар Капыльскага раёна ў абласных спаборніцтвах.
У сваім выступленні Настасся Ігараўна адзначыла, што сённяшнія юнакі і дзяўчаты стануць годнымі прадаўжальнікамі слаўных спраў сваіх бацькоў і дзядоў, будуць горача любіць сваю Радзіму, захоўваць і берагчы мір на зямлі, праслаўляць родную Капыльшчыну сваімі творчымі, спартыўнымі, інтэлектуальнымі, працоўнымі поспехамі і дасягненнямі.
Ветэран беларускага камсамола Зоя Салановіч павіншавала школьнікаў з важным і памятным днём у жыцці: «Я жадаю вам старанна авалодваць ведамі, прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы, быць уважлівымі адзін да аднаго і сваіх педагогаў, добрымі і вернымі сябрамі, з гонарам несці эстафету старэйшых пакаленняў».
Аляксандр Касінскі запэўніў усіх прысутных, што наша моладзь жыццярадасная, ініцыятыўная, мэтанакіраваная і праз некаторы час ёй трэба будзе ўзяць на сябе адказнасць за будучыню нашай дзяржавы.
Свята прадоўжылася ў спартыўнай зале, дзе прайшла таварыская сустрэча па валейболе паміж педагогамі і членамі БРСМ. У перапынках матчу гучалі песні ў выкананні настаўніка рускай мовы Марыны Коршук і выпускніцы 11 класа Алены Міхайлоўскай. Танцавальныя нумары выконвалі васьмікласнікі Уладзімір Аніфер і Кацярына Шаміч. Члены клуба «Патрыёты Радзімы» Вольга Рыбак, Марыя Дашкевіч, Паліна Пратасевіч прачыталі вершы, прысвечаныя юбілею краіны.
Падвёў вынікі мерапрыемства старшыня РАС ДТСААФ, які для дзейнасці гуртка «Трапны стралок» уручыў дырэктару школы Валянціне Кандыбовіч пнеўматычную вінтоўку «Байкал», а актыўным членам ДТСААФ — граматы. Сярод узнагароджаных педагог-арганізатар Жанна Тарасевіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Мікалай Салановіч, навучэнец 11 класа Аляксандр Русаковіч і іншыя.
Усе ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых уражанняў і яркіх эмоцый.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы