Напрыканцы
мінулага года прадукцыя Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»
была адзначана дыпломамі пераможцы Грамадскага конкурсу «Лепшая прадукцыя года»
ў намінацыі «Сыры сычужныя».
Заслужаныя ўзнагароды атрымалі сыр цвёрды «Гройцэр» малады
50% і сыр звышцвёрды «Пармезан» 45%.
Галоўная мэта спаборніцтва —
садзейнічанне ў вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі на айчынным рынку.
Пераможцы маюць права маркіраваць упакоўку лагатыпам конкурсу.
Маргарыта
САКОВІЧ