Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Засияли факелы Царей — факелы жизни: в агрогородке Семежево Копыльского района прошел колядный обряд

16.01.2019

Калі да вас завітаюць Цары — шчасце і дабрабыт у дом прыйдуць. Менавіта такое павер’е і зараз існуе ў Семежаве, дзе кожны год па шматвяковай традыцыі ў калядны Шчодры вечар праводзіцца абрад «Цары», уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Не стаў выключэннем і год сёлетні.

Калі да вас завітаюць Цары — шчасце і дабрабыт у дом прыйдуць. Менавіта такое павер’е і зараз існуе ў Семежаве, дзе кожны год па шматвяковай традыцыі ў калядны Шчодры вечар праводзіцца абрад «Цары», уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Не стаў выключэннем і год сёлетні.

Гэтым студзеньскім днём на Капыльшчыну прыехала шмат жадаючых з розных куткоў нашай краіны. Для ўсіх гасцей свята былі арганізаваны цікавыя мерапрыемствы. Хочаце даведацца пра будучыню? Калі ласка, да вашых паслуг Цыганка або калядная варажба ад народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі». Жадаеце паспытаць стравы традыцыйнай беларускай кухні? Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Лоцвінскія ўдалухі» і супрацоўнікі Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу шчыра частавалі і каўбаскай, і блінцамі, і кубачак гарачай гарбаты налівалі. Выпрабаваць удачу можна было падчас бяспройгрышнай латарэі, якую арганізавалі супрацоўнікі Бучацінскага сельскага дома культуры і Руднянскага клуба-бібліятэкі. Дзеткі з задавальненнем бавілі час разам з зімовымі чараўнікамі Дзедам Марозам і Снягурачкай з Семежаўскага ВПК д/с-СШ, а дарослых весялілі супрацоўнікі Жыліхаўскага і Навасёлкаўскага сельскіх дамоў культуры.майстры клуба «Скарбонка» і супрацоўнікі  Капыльскага ТЦСАН вырабілі прыгожыя сувеніры, якія госці свята набывалі на памяць. Калі крыху замярзалі (вядома ж, зіма), сагрэцца дапамагалі валанцёры Мінскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Смачную прадукцыю прапаноўваў Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Прынялі ўдзел у святкаванні і ратавальнікі: разам з вялікай роставай лялькай Спасайкай яны расказвалі пра бяспеку нашага жыцця.

■ Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Лоцвінскія ўдалухі» весялілі гасцей свята
Шчыра віталі гасцей Капыльшчыны ў раённым Цэнтры ткацтва, дзе дырэктар гэтай установы культуры Таццяна Волкава праводзіла экскурсіі, а майстры-метадысты Цэнтра Вера Васільеўна Нікалаевіч і Наталія Сафронава — майстар-класы і нават вучылі жадаючых працаваць за кроснамі. Тыя жанчыны, якія паспрабавалі ткаць, казалі, што гэта даволі цяжкая праца.

■ За кроснамі — госці свята
Дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова і наглядальнік Дома-музея Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага Святлана Шчэрба з гонарам дэманстравалі экспазіцыю, прысвечаную знакамітаму земляку. Дарэчы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з цікавасцю завіталі як у Дом-музей Міхаіла Высоцкага, так і ў раённы Цэнтр ткацтва. Цудоўнымі вакальнымі кампазіцыямі гасцей свята радавалі самадзейныя артысты Капыльшчыны.

■ У доме-музеі М.С. Высоцкага — вучні СШ № 138 г. Мінска
Вось нарэшце надышоў доўгачаканы час. З хвіліны на хвіліну з’явяцца Цары. Ад асобы гаспадароў семежаўскай зямлі прагучала прывітальнае слова, якое выказала старшыня сельвыканкама Марыя Стружко. А каб госці добра разумелі, адкуль і як з’явіўся абрад «Цары», дырэктар Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Шаура расказала яго гісторыю:  
— Пра абрад «Цары» існуе легенда, згодна з якой у канцы XVIII стагоддзя ў Семежаве стаяў атрад расійскай царскай арміі. Зімовымі вечарамі салдаты хадзілі па вёсцы і паказвалі ўрывак з драмы «Цар Максімільян» з батальнымі сцэнамі, з гумарыстычным лячэннем цара Мамая. Салдаты паехалі, а звычай гэты перанялі мясцовыя хлопцы. І ўжо яны апраналіся ў адзенне, падобнае на ваенную форму: у белыя кашулі, белыя порткі, чорныя боты, падпаясваліся крыж-накрыж семежаўскімі тканымі паясамі, на шыю завязвалі самую вялікую і прыгожую хустку, а на галовы надзявалі папяровыя шапкі, упрыгожаныя жоўтымі кутасамі і рознакаляровымі стужкамі. Пазней да іх далучыліся мясцовыя маскі — Баба з Дзедам, якія хадзілі ў брудным адзенні і шкодзілі гаспадарам. Замыкаў працэсію Механоша, што збіраў дары, якімі частавалі семяжоўцы. Збоку ішоў Музыка. Гуртоў было некалькі. Пасля таго, як праходзілі ўсю вёску, збіраліся дзе-небудзь і гулялі да самай раніцы. Так калядавалі да сярэдзіны 50-х гадоў ХХ стагоддзя. Мы аднавілі абрад у 1996 годзе, і з тае пары мясцовыя жыхары выдатна прымаюць нас. Зараз ходзім двума гуртамі. У склад старэйшага ўваходзяць маладыя хлопцы, якія працуюць у сельгаспрадпрыемстве, а малодшы складаецца са школьнікаў.   

■ Малады склад Цароў
Лісты-прывітанні, якія прыйшлі з Мінска ад вядомых жыхароў Семежава, зачытаў дэпутат мясцовага Савета Уладзімір Выскварка. Ён падзякаваў Семежаўскаму сельвыканкаму і ААТ «Семежава» за ўдзел у арганізацыі мерапрыемства. Пад апладысменты гледачоў на сцэну падымаецца самы першы склад Цароў, які стварыўся пасля адраджэння абраду: Георгій Сямёнаў, Алег Шчэрба, Юрый Зяньковіч, Дзмітрый Козел, Васіль Ляшэня, Аляксандр Хартановіч. І вось на працягу доўгага часу з хаты ў хату нясуць Цары шчасце і дабрабыт. Кожнаму, да каго яны заходзяць, дэманструюць тую самую драму «Цар Максімільян». У адказ гаспадары шчыра частуюць калядоўшчыкаў.
Калі святло на небе згасла, Цары запалілі факелы — і Шчодры вечар набыў яшчэ больш чараўніцтва і яскравасці. Гэтага моманту асабліва чакалі госці свята, у ліку якіх было шмат карэспандэнтаў. «Здорава!» — адзначае карэспандэнт «СБ. Беларусь сегодня» Аляксандр Малошка, які вёў прамую трансляцыю, так званы стрым. А вось якія яшчэ водгукі прагучалі ад іншых гасцей Шчодрага вечара.  
Святлана, г. Мінск:
— Больш за 20 гадоў я адпрацавала ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, і амаль кожны год наш прафкам арганізоўвае экскурсіі па роднай краіне. Сёлета мы завіталі на Капыльшчыну. Адзначу, што для сябе я адкрыла гэты край з незвычайным рэльефам і цікавай гісторыяй. Свята мне таксама вельмі спадабалася. Уражанні — толькі найлепшыя!
Вольга Асташэўская, фальклорны гурт «Гута»:
— Я выконваю беларускія народныя песні, займаюся традыцыйным народным танцам і крыху рамёствамі. Таму як спецыялісту мне вельмі хацелася пабачыць гэты абрад. Рада, што нарэшце ўдалося. Вельмі цікава і весела!


























Дзіяна ТКАЧЭНКА
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы