Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Представители Копыльского района приняли участие в областном торжестве «Человек года Минщины» в Молодечно

23.01.2019

Па ўсёй краіне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Сімвалічна, што ў іх рамках у Маладзечне адбылася абласная ўрачыстасць «Чалавек года Міншчыны»,  на якой былі ўшанаваны і капыляне.

ВаўрачыстыхмерапрыемствахпрыняліўдзелстаршыняМінаблвыканкамаАнатольІсачанкаіпамочнікПрэзідэнта — інспектарпаМінскайвобласціІгарЯўсееў, дэлегацыіўсіхраёнаўвобласці, сяродякіх — КапыльскаганачалесастаршынёйрайвыканкамаАнатолемЛіневічамістаршынёйрайсаветадэпутатаўІрынайКісляк.
У фае Палаца культуры была разгорнута выстава, якая расказвала пра гісторыю станаўлення рэспублікі і пра дзень сённяшні вобласці.

■Уладальнікізвання «ЧалавекгодаМіншчыны» – прадстаўнікіКапыльшчыны – дырэктарААТ «Старыца-Агра» УладзімірРудакоўскіінастаўнікКапыльскайДШМЛеўКанаплянік
Традыцыйная цырымонія ўручэння спецыяльнай прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Міншчыны»  стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця цэнтральнага рэгіёну Беларусі за 2018 год.

■УдзельнікаўмерапрыемствавітаестаршыняМінаблвыканкамаАнатольІсачанка
З прадстаўленых на атрыманне дадзенага звання кандыдатаў адабраны 28 чалавек. Гэта тыя, хто самаадданай працай, залатымі рукамі, сваімі ведамі і майстэрствам прымнажаюць славу роднай Міншчыны, вераць у святасць працы, бясконца любяць зямлю, на якой жывуць і працуюць. У іх ліку — і прадстаўнікі Капыльшчыны: у намінацыі «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка» адным з уладальнікаў ганаровага звання стаў дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі, у намінацыі «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, фізічная культура, спорт і турызм, ахова здароўя)» — настаўнік па класе гітары Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Леў Канаплянік. Па выніках працы за 2018 год абраны і ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты і ў астатніх намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва»,  «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь», «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абароназдольнасці», «Дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадская дзейнасць і духоўнае адраджэнне, маладзёжная і інфармацыйная палітыка». Пры вызначэнні прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі ўлічваліся прафесійныя і маральныя якасці лаўрэата, значнасць, актуальнасць і эфектыўнасць вынікаў яго дзейнасці. Уладальнікі ганаровага звання атрымалі спецыяльныя дыпломы, ім выплачана грашовая ўзнагарода.

■СтаршыняКапыльскагарайвыканкамаАнатольЛіневічістаршынярайсаветадэпутатаўІрынаКіслякдзеляццаўражаннямі
Віншуючы тых, хто стаў «Чалавекам года Міншчыны», Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што кожны з намінантаў унёс уклад у развіццё сталічнага рэгіёну.

■ВетэраныпрацызКапыльшчыныНадзеяЛупікіГалінаВечар
— Сёння Мінская вобласць славіцца высокімі тэхналогіямі, інавацыямі і інвестыцыямі, развітой сельскай гаспадаркай. Але галоўнае багацце — гэта жыхары рэгіёну, якія кожны дзень сваім талентам і творчасцю, укладваючы сэрца і душу, робяць родную зямлю прыгожай, багатай, — падкрэсліў губернатар. — Сёння ў зале прысутнічаюць прадстаўнікі амаль усіх прафесій. Сваімі дасягненнямі, перамогамі яны працуюць не толькі на ўласнае імя, але і робяць усё магчымае для таго, каб зрабіць сваю малую радзіму — Міншчыну — і краіну ў цэлым паспяховымі.

■ Прэзентацыя ад ГА «БРСМ»

■ На выставе, прысвечанай 100-годдзю БССР

■ Спявае Алёна Ланская
Акрамя таго з нагоды слаўнага юбілею БССР шэрагу заслужаных людзей Міншчыны ўручаны Ганаровыя граматы Мінскага аблвыканкама. Ад Капыльшчыны іх удастоены член пярвічнай ветэранскай арганізацыі КСУП «Доктаравічы», кавалер ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Працоўнай Славы ІІІ ступені Галіна Вечар і аператар машыннага даення  ААТ «Ціміразеўскі» Надзея Лупік, узнагаро-джаная ордэнам «Знак Пашаны» .
Падарункам да свята стаў канцэрт, падрыхтаваны артыстамі вобласці і рэспублікі.
Сяргей КОЗЕЛ
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы