2 лютага на базе
фізкультурна-аздараўленчага цэнтра г. Капыля пройдзе раённая зімовая
спартакіяда арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Пачатак — у 10.00.
Усіх аматараў спорту і здаровага ладу
жыцця чакаюць займальныя спаборніцтвы. Удзельнікам трэба будзе прайсці шэсць
выпрабаванняў, па выніках якіх выявіцца пераможца захапляльнага мерапрыемства.
У праграму ўключаны: плаванне, баскетбольны конкурс, дартс, спаборніцтвы са
скакалкай, перацягванне каната, камандная камбінаваная эстафета.