Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В Копыльском районе проходит обследование пожарной безопасности пожилых людей

06.02.2019

На кантролі бяспека кожнага з нас, і асабліва тых людзей, якія самі не заўсёды належным чынам могуць надаць ёй увагу. Таму супрацоўнікі зацікаўленых службаў дапамагаюць састарэлым, адзінокім і адзінока пражываючым людзям, шматдзетным сем’ям знайсці і паправіць магчымыя недарэчнасці ў сістэме пажарнай бяспекі, каб захаваць жыццё.

■ Ніне Васільеўне Лабазевіч пра пажарную бяспеку расказваюць Андрэй Мацейка і Марыя Матарас
На вуліцы зіма, надвор’е вымушае нас рабіць сваё жыллё цёплым і ўтульным. А для гэтага неабходна печка або якая-небудзь іншая сістэма ацяплення. Толькі патрэбна сачыць за яе станам.
Вёска Мацкевічы. Сюды, каб дапамагчы жыхарам вызначыць недахопы, прыехалі супрацоўнікі Капыльскіх ТЦСАН і РАНС. У доме Ніны Васільеўны Лабазевіч цёпла ад добра напаленай печкі. Жанчына, нягледзячы на свой паважаны ўзрост (ёй ні многа ні мала, а ўсе 85), сочыць за парадкам у хаце. Сыны жывуць далёка: адзін у Самары, другі ў Мінску. Таму жанчына сама павінна надаваць больш увагі сваёй бяспецы. І гэта ёй удаецца: аўтаномны пажарны апавяшчальнік спраўны, у добрым стане і печка. Галоўны спецыяліст  інспекцыі нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Андрэй Мацейка яшчэ раз нагадвае асноўныя правілы пажарнай бяспекі, дае бабулі рознакаляровыя лістоўкі на гэтую ж тэматыку.  
Да дома Соф’і Іванаўны і Сямёна Сільвестравіча Сямашкаў вядзе расчышчаная дарожка. У хаце ўсё таксама ў належным стане. За парадкам дапамагае глядзець дачка падчас сваіх візітаў. Спецыялісты Капыльскага ТЦСАН Таццяна Раковіч і Марыя Матарас цікавяцца, ці назапасілі бабуля з дзядулем паліва, ці дапамагае ім сацыяльны работнік. На ўсялякі выпадак на стале ў сям’і Сямашкаў застаюцца тэматычныя памяткі.

■ Марыя Сцяпанаўна Лапотка з вёскі Мацкевічы прыветліва сустракае супрацоўнікаў Капыльскага ТЦСАН і РАНС: у яе хаце ўсё ў парадку
Таксама ўсё добра ў хатах Марыі Сцяпанаўны Лапоткі і Раісы Васільеўны Касцялей. Абедзвюм жанчынам ужо за 80, таму сачыць за станам пячнога і супрацьпажарнага абсталявання ім дапамагаюць дзеці.
Соф’я Іванаўна Міхалковіч — маці воіна-інтэрнацыяналіста, які загінуў у Афганістане. За шклом сярод іншых — і чорна-белы здымак Гена-дзя, якому назаўсёды так і засталося 20… Але за жанчынай даглядаюць астатнія трое сыноў, дарэчы, будаўнікі, таму і печка, і электрычная праводка, і АПА — усё ў належным стане.
Наведвальнікаў дома Малеяў сустракае вясёлы сабачы брэх: гэта хатні гадаванец Муха радуецца гасцям. На сценах — шмат фотаздымкаў сваякоў, амаль уся гісторыя сям’і. Тамара Аляксандраўна і Уладзімір Уладзіміравіч ахвотна паказваюць печку, АПА, якія знаходзяцца ў кожным пакоі. Словам, за сваёй бяспекай гаспадары сочаць старанна.  
Хата Веры Андрэеўны Сямашкі, 1939 года нараджэння, — сапраўдны музей. Тут шмат рознакаляровых вышыванак і чырвона-белых семежаўскіх «тканак». І не дзіва — жанчына нарадзілася ў названай вёсцы, а рукадзеллю яе даўным-даўно навучыла матуля. На стале — выпускі «Слава працы», якую Вера Андрэеўна выпісвае на працягу ўсяго жыцця і зараз чытае з ахвотай.
— У газеце мне ўсё падабаецца, шмат цікавых допісаў змешчана на яе старонках, — дзеліцца ўражаннямі бабуля.
Зноў-такі Андрэй Мацейка і сацыяльныя работнікі нагадваюць пра асноўныя правілы пажарнай бяспекі, а каб падчас розных надзвычайных здарэнняў пенсіянерка  не разгубілася, даюць ёй памяткі-кніжачкі.
І толькі так, наведаўшы кожную хату, дзе жывуць людзі, якія патрабуюць да сябе ўвагі, можна прадухіліць магчымасць розных здарэнняў. Агонь бесклапотнасці не даруе.
 
Дзіяна ТКАЧЭНКА
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы