Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Анатолий Линевич, председатель Копыльского райисполкома: «Праздник достижений и успехов»

25.02.2019

Свята працы. Раённы злёт перадавікоў.
Гэта свята, якога не толькі чакаюць, да якога не толькі рыхтуюцца. Гэта свята плёну і здабыткаў. Традыцыйна напярэдадні падводзяцца вынікі работы народнагаспадарчага комплексу Капыльшчыны. Якім быў для нас 2018 год? Пра гэта гутарым са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Анатолем ЛІНЕВІЧАМ.

— Анатоль Канстанцінавіч, Год малой радзімы падразумявае сабой, што яшчэ больш увагі надаецца навядзенню парадку ў нашых родных мясцінах. З кожным годам Капыль і сельскія населеныя пункты становяцца больш утульнымі, прыгожымі. Што ж самае асноўнае было зроблена ў мінулым годзе?
— Пытаннямі навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкаваннем зай-маемся пастаянна. I, вядома, гэтая работа будзе прадоўжана. Мы бачым шляхі вырашэння праблем. Прыцягваем інвестыцыі, іншыя крыніцы фінансавання. Горад расшыраецца, прырастае аб’ектамі жыццядзейнасці. У мэтах добраўпарадкавання і навя-дзення належнага парадку на тэрыторыях горада і арганізацый усіх форм уласнасці, паляпшэння іх санітарнага стану ў мінулым годзе быў прыняты і рэалізаваны шэраг арганізацыйных і практычных мер.
Так, зроблены капітальны рамонт часткі вул. Партызанскай, з’явіліся новыя тратуары, дарожкі. Капітальна адрамантаваны жылыя дамы: №№ 8, 10 па вул. М. Горкага з нанясеннем графіці, №№ 2А, 2В па вул. Цімкавіцкай, адрамантаваны фасады жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў, зроблены бягучы рамонт 16 пад’ездаў за кошт сродкаў грамадзян. Устаноўлена 100 энергаэфектыўных святлодыёдных лямпаў па вул. Горкага, Партызанскай, Савецкай. Асветлена вул. Кастрычніцкая. За будынкам ААТ «Капыльскі РКБА» абсталяваны міні-рынак. Добраўпарадкаваны прылеглыя тэрыторыі да магазінаў «Ами-мебель», «Сузор’е смаку», «Мясная лавка», кафэ «Беларусачка», гасцініцы.
У цэнтры горада адкрыты сквер маладых, «Сухі ручай», дзе ўсталяваны малыя архітэктурныя формы, выса-джаны дэкаратыўныя насаджэнні. На дзіцячай пляцоўцы ў зоне адпачынку ўстаноўлена новае дзіцячае абсталяванне «Параход». У горадзе з’явілася больш за 15 новых малых архітэктурных форм.
Планы на гэты год таксама вялікія. Назаву толькі некаторыя аб’екты. Прадоўжыцца асвятленне вул. Партызанскай у напрамку Доктаравіч, запланаваны капітальны рамонт вул. Рамашкі, распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю плошчы Леніна і г.д.
— Давайце спынімся на тым, што па добраўпарадкаванні  робіцца на вёсцы.
— На працягу ўсяго года праводзіліся суботнікі па навядзенні парадку ў населеных пунктах і на могілках з удзелам насельніцтва, устаноў і арганізацый.
За 2018 год выкананы вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў. Добраўпарадкаваны паркі і скверы на тэрыторыях сельсаветаў (парк Радзівілаў, тэрыторыя капліцы і брамы-званіцы ў аг. Цімкавічы, парк у в. Вялікая Раёўка, сквер у в. Руднае, парк у в. Цялядавічы), добраўпарадкавана зона для купання ў в. Астравок, абсталяваны дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі ў аг. Старыца, аг. Скабін, в. Дусаеўшчына, в. Вялікая Раёўка, аг. Грозава, аг. Семежава, аг. Жыліхава. Пры падрыхтоўцы да правядзення раённага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2018» быў добраўпарадкаваны цэнтр аг. Новыя Доктаравічы (дэмантаж агаро-джы, устаноўка бардзюраў і ўкладка тратуарнай пліткі, асфальтаванне стаянак, будаўніцтва крытай сцэны з танцпляцоўкай, пасадка сквера і г.д.), выкананы вялікі аб’ём работ па навядзенні парадку на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета.
Сярод 10 сельсаветаў трэба адзначыць узорную работу па арганізацыі і правядзенні добраўпарадкавання ў 2018 годзе ў Цімкавіцкім (старшыня Алена Острыкава), Доктаравіцкім (Міхаіл Валуевіч), Капыльскім (старшыня Вольга Купрыенка) і Бабаўнянскім (Ірына Запольская).
— А як жа спрацавалі нашы вытворцы летась? Асабліва цікавіць сельскагаспадарчая галіна.
— Умовы надвор’я былі складаныя — дажджы змянялі засуху і наадварот. Вядома, што мінулы год не вельмі паспрыяў раслінаводству. Аднак па аб’ёме вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі Капыльскі раён стаў сёмым у вобласці. Ураджай збожжавых і зернебабовых культур атрымалі на ўзроўні 70% да папярэдняга года. Гэта сярэднерэспубліканскі паказчык. Разам з тым мінулы год можна назваць стабільным. Мы прыклалі ўсе намаганні для таго, каб «падцягнуць» ураджай за кошт зерня кукурузы. Упершыню ў гісторыі раёна летась яго сабралі 31 тыс. тон. Валавы збор збожжавых і зернебабовых склаў 88 тыс. тон пры ўраджайнасці 27,5 цэнтнера з гектара. Вядома, такі вынік нас не задавальняе, таму заклалі добры фундамент для атрымання будучага ўраджаю. Падчас восеньскай пасяўной павялічылі плошчу азімых збожжавых на 3 тыс. гектараў і давялі яе практычна да 26 тыс. гектараў. Спадзяёмся, што гэты год бу-дзе спрыяльным для сельгасвытворцаў. Хаця, калі параўноўваць сітуацыю па тэхнічных культурах, той жа кукурузе, то нарыхтавалі сіласу на 10 тыс. тон больш, амаль 300 тыс. тон. Гэта найлепшы вынік у параўнанні з папярэднімі гадамі. Назапасілі 205 тыс. тон сенажу: 29 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Што ў сваю чаргу дазваляе стабільна працаваць па вытворчасці малака.
Атрымалі нядрэнны ўраджай цукровых буракоў — 303 тыс. тон. Гэта адзін з самых вялікіх валавых збораў у вобласці. Займаемся таксама вырошчваннем бульбы. ААТ «Старыца-Агра» — элітная гаспадарка па вытворчасці бульбы і яе насення. У гэтым годзе прадпрыемства сабрала 300 цэнтнераў клубняў з гектара. Добра летась урадзіў і рапс — 23 цэнтнеры з гектара, а валавы збор гэтай культуры па раёне амаль 14 тыс. тон.
Што тычыцца жывёлагадоўлі, то паказчык удалося ўтрымаць на ўзроўні мінулага года. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылі на 2 тысячы, у тым ліку на 400 дойных кароў, і грамадскі статак сёння налічвае 65 тыс. жывёл. Ставім перад сабой задачу валавыя надоі давесці да 100 тыс. тон у год. Думаю, гэта цалкам рэальна, паколькі сёння ідзём з прыростам па рэалізацыі малака на 105%. Вялікі ўклад у павелічэнне вытворчасці малака і прадукцыйнасці кароў уносяць аператары машыннага даення. Хочацца адзначыць нашу рэкардсменку Аксану Чарвякоўскую з ААТ «Старыца-Агра», якая надаіла больш за 10 000 кг ад адной каровы.
А вось прыкладам кіраўніка можна назваць дырэктара гэтага ж сельгаспрадпрыемства Уладзіміра Рудакоўскага, які прызнаны «Чалавекам года Міншчыны-2018».
— Што можна сказаць пра развіццё прамысловасці ў раёне?
— У раёне працуюць камбінат кааператыўнай прамысловасці, філіял Слуцкага сыраробнага камбіната. За мінулы год гэтыя прадпрыемствы паказалі рост больш як на 100 працэнтаў. «Кааппрам» будуе новую забойную пляцоўку, што дазволіць удвая павялічыць перапрацоўку сыравіны. Ужо атрымана абсталяванне праз «Прамагралізінг». Філіял сыраробнага камбіната 95% прадукцыі экспартуе ў Расію, спажыўцы своечасова разлічваюцца з вытворцамі. Сыры маюць добры попыт і збыт.
Ёсць i прадпрыемства прыватнай формы ўласнасці «Бетонбокс». У гэтым годзе з яго дапамогай выканалі праграму будаўніцтва сіласных i сянажных траншэй. Усяго ўладкавалі 56 траншэй. Гэта немалы аб’ём. Сёлета прадпрыемства выйграла тэндар у Расіі. Спадзяёмся, што ён замацуецца дагаворам.
— Развіццё сацыяльнай сферы напрамую залежыць ад жыццезабеспячэння нашага насельніцтва. Як з гэтым ладзіліся справы ў 2018 го-дзе?
— Сапраўды, стабільнасць работы ўстаноў сацыяльнай сферы дазваляе паспяхова выконваць усе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты па жыццезабеспячэнні нашага насельніцтва.
Так, у рамках праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады» на набыццё сучаснага абсталявання для медыцынскіх устаноў раёна затрачана каля 427 тысяч рублёў.
У раёне створаны ўсе ўмовы для ўключэння адораных і таленавітых дзяцей і моладзі ў інтэлектуальную і творчую дзейнасць. Па выніках 2018 года 14 выпускнікоў узнагароджаны залатымі, тры — сярэбранымі медалямі. Шэраг навучэнцаў і настаўнікаў агульнаадукацыйных школ праслаўляюць Капыльшчыну перамогамі на розных рэспубліканскіх і абласных алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях і г.д. У іх ліку неабходна назваць Ягора Александровіча, Веру Васілеўскую, Аляксандру Кукраш, Настассю Бачко і іншых. Больш за 70 перамог на конкурсах розных узроўняў заваявалі выхаванцы студыі эстраднага вакалу «Кліа».
У раёне накоплены пэўны вопыт фізкультурна-аздараўленчай работы. Створаны добрыя ўмовы для заняткаў спортам і аздараўлення як дзіцячага, так і дарослага насельніцтва. Летась на тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра пабудавана лыжаролерная траса працягласцю адзін кіламетр для выхаванцаў, якія займаюцца лыжнымі гонкамі і біятлонам. Капыль можна назваць кузняй кадраў для айчыннага біятлону. Побач з вядомымі біятланістамі ўраджэнцамі Капыльшчыны Аляксандрам Сыманам, Антонам Смольскім, Дар’яй Юркевіч падае надзеі і юны — Кірыл Кандыбовіч, прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер». Найбольш масавымі спартыўнымі мерапрыемствамі сталі лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Капыль-Рэйс» і ХХХ лёгкаатлетычны прабег «Капыльскае кальцо». У склад розных зборных каманд Беларусі ўваходзяць пяць спартсменаў раёна.
Сёння робіцца шмат для захавання гістарычнай спадчыны і прымнажэння сучаснай беларускай культуры, якая актыўна развіваецца і атрымлівае ўсеагульнае прызнанне. Мы ганарымся нашымі творчымі калектывамі і кожны раз пераконваемся, наколькі багатая на таленты капыльская зямля. Народныя і ўзорныя калектывы раёна паспяхова выступалі на шматлікіх конкурсах, фестывалях, дэманстравалі сваю творчасць на разнастайных выставах. Напрыклад, узорны дзіцячы эстрадны аркестр пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка — неаднаразовы пераможца. Льву Міхайлавічу прысвоена званне «Чалавек года Міншчыны-2018».
 Высока адзначана работа рэдакцыі газеты «Слава працы», якая ў 2018 го-дзе заняла ІІ месца ў намінацыі «Лепшае друкаванае выданне Мінскай вобласці» ў штогадовым абласным спаборніцтве сярод СМІ.
У раёне ўкараняюцца малазатратныя формы ўладкавання пажылых грамадзян. У Доме сумеснага самастойнага пражывання ў 2018 годзе пражывалі 10 чалавек. У дзвюх сем’ях арганізавана «гасцявая сям’я», у васьмі — «прыёмная», у 20 — «патранатная». Завяршэнне будаўніцтва аб’екта «Прыбудова (незакончанае будаўніцтва)» да будынка Капыльскага ТЦСАН дазволіць забяспечыць адпаведнасць санітарным нормам аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання, арганізаваць работу працоўных майстэрняў, пашырыць спектр паслуг.
— Што б Вы пажадалі працаўнікам горада і вёскі ў гэта свята?
— Выказваю словы ўдзячнасці ўсім капылянам, жыхарам раёна за тую працу, якую кожны робіць на сваім участку. Хачу пажадаць вам самага галоўнага — неабыякавасці. Захоўвайце ў сабе імкненне бачыць наш родны раён самым лепшым, самым прыгожым. Хацелася б спадзявацца, што мы і далей не знізім тэмпы і стаўленне да сваёй справы, а наадварот, толькі прымножым, каб наш раён займаў тое высокае месца, якога ён варты.
Сяргей КОЗЕЛ
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы