Сярод устаноў культуры ДУ
«Капыльскі раённы краязнаўчы музей» з’яўляецца неаднаразовым пераможцам як раённых,
так і абласных спаборніцтваў.
Калектыў працуе над ажыццяўленнем
рэспубліканскіх і міжнародных праектаў. Гэта дазваляе музею заявіць пра сябе на
больш высокім узроўні і дае магчымасць ствараць цікавыя выставачныя праекты. У
Год малой радзімы раённы краязнаўчы музей сумесна з рэдакцыяй газеты «Слава
працы» распрацаваў новы турыстычны праект «Капыльшчына турыстычная». Ён
прадугледжвае падарожжы па гора-дзе Капылі і ўсім раёне, у аддаленыя куткі для
знаёмства з яго культурай, побытам, славутасцямі, традыцыямі, прыродай.