10
сакавіка 2019 года ў 12.00 на плошчы Леніна пачнецца раённае свята
«Масленіца».
11.00 –
12.00 — радыёканцэрт;
11.00 –
15.00 — святочны гандаль і праца пунктаў грамадскага харчавання, гульнявыя
атракцыёны, правядзенне спартыўных і дзіцячых гульняў;
12.00 –
15.00 — тэатралізаванае прадстаўленне «Масленічны фэст», канцэрт мастацкай
самадзейнасці, дэгустацыя масленічных страў, выстава-продаж сувеніраў.
У сувязі з правядзеннем
раённага свята «Масленіца» 10 сакавіка будзе перакрыты рух транспарту з 8.00 да
16.00 на пл. Леніна ў Капылі. Рух будзе
арганізаваны па вуліцах Жылуновіча і
Пралетарскай.