Яна
пройдзе з 2 па 20 красавіка ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі,
добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.
Адпаведнае распараджэнне № 84р 1
красавіка 2019 года падпісаў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч. У
правядзенні акцыі прымуць удзел усе арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы
раёна, сельскія выканаўчыя камітэты, дэпутацкі корпус. Свой уклад унясе і моладзь
Капыльшчыны — раённым камітэтам ГА «БРСМ» запланаваны праект «Парк сямейных
дрэў».