Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Передовики весенней посевной компании. Информация райкома профсоюза АПК на 9 апреля 2019 года

09.04.2019

 
На падрыхтоўцы глебы лепшыя вынікі паказвае механізатар ААТ «Старыца-Агра» Сяргей Мікалаевіч РОНЧЫК, які на трактары «Джон Дзір» з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 868 га — 109% да задання.
На сяўбе ранніх яравых культур вызначыўся механізатар УП «ПІК-Лясное» Іван Аляксандравіч ЛОГАШ, які на трактары К-744 з агрэгатам «Citan 12001-C»  пасеяў 620 га — 74% да задання.
На ворыве лідзіруе механізатар з ААТ «Ціміразеўскі» Віктар Міхайлавіч ЛАГУН, які на трактары МТЗ-3522 з ППО-9-45 заараў 383 га — 71% да задання.
Лепшыя рэзультаты на пагрузцы арганічных угнаенняў паказвае механізатар ААТ «Старыца-Агра» Андрэй Аляксандравіч ПАРШЫН, які на «Амкадор 352С» пагрузіў 33 408 тон арганікі — 37% да задання.
✓ Шэсць сельгаспрадпрыемстваў ужо справіліся з сяўбой збожжавых і зернебабовых. Сярод іх ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Семежава», «Праснакі», ЗАТ «Жыліхава», КСУП «Доктаравічы».
✓ Усяго ж гаспадаркі раёна па стане на 9 красавіка пасеялі 8903 га збожжавых і зернебабовых культур, што складае 87% да запланаванага. Увогуле яравыя культуры пасеяны на 27% плошчаў.
✓ Вядуць і іншыя палявыя работы. Ужо заараны палеткі на плошчы 7233 га, у тым ліку на 364 га травы і лугавыя ўгоддзі. Вільгаць закрыта на 24 268 га, унесены 433 227 тон арганічных угнаенняў, у тым ліку пад цукровыя буракі на плошчы 1394 га 108 930 тон.
Маргарыта САКОВІЧ
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы