Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лучших тружеников полей продолжают чествовать в Копыльском районе

09.04.2019

«Любіць зямлю, працу і тэхніку»  

Менавіта гэтыя словы як мага лепш адлюстроўваюць жыццёвы прынцып тых працаўнікоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў і гэтымі вясновымі днямі прымалі віншаванні.


 «Любіць зямлю, працу і тэхніку»
Менавіта гэтыя словы як мага лепш адлюстроўваюць жыццёвы прынцып тых працаўнікоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў і гэтымі вясновымі днямі прымалі віншаванні.

Сяргей Адамчык прымае віншаванні ад Анатоля Ліневічаі Аляксандра Дубіны
На полі каля вёскі Чыжэвічы на самай справе кіпіць работа. Механізатар ААТ «Піянер-Агра»Сяргей Адамчык заглушыў матор свайго МТЗ-2522, каб прыняць прывітальныя словы. Герою працы моцна паціскаюць руку старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і яго намеснік Аляксандр Дубіна.
— Віншуем Вас, паважаны Сяргей Аляксандравіч, з дасягнутымі высокімі вынікамі і жадаем працаваць з такім энтузіязмам і надалей, — гаворыць Анатоль Канстанцінавіч. — Упэўнены, Вы заўсёды будзеце выконваць свае абавязкі гэтак жа добрасумленна і старанна.
Да віншавання далучыліся старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Лепяціла, супрацоўнікі раённага цэнтра культуры Святлана Шчукіна і Валянціна Зарамбоўская. За сваю плённую працу (на 8 красавіка ён падрыхтаваў 624 га глебы пры плане 850 га) Сяргей Адамчык атрымаў «маланку»-падзяку ад райвыканкама, каштоўныя падарункі ад прафсаюза і цудоўную песню.
А вось механізатар гэтай жа гаспадаркі Віктар Манецін перавыканаў план: пры заданні 330 га зернебабовых ён пасеяў ужо 378 га. Падзякі, падарункі, віншаванні і прывітанні ён прымаў на сваім працоўным месцы — на полі паміж аграгарадком Мажа і вёскай Чырвоны Партызан. 
Механізатар СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Ігар Цвілевіч сустракаў гасцей у машынна-трактарным парку, дзе рыхтаваў тэхніку да сяўбы буракоў. Агітбрыгада прыехала павіншаваць працаўніка з выдатным вынікам — 800 га падрыхтаванай глебы з неабходных 847 га. Ігар Валер’евіч з задавальненнем паслухаў песню, а на памяць аб дасягненні застануцца «маланка»-падзяка і падарункі.
На сяўбе збожжавых і зернебабовых добрыя вынікі паказаў і механізатар названай гаспадаркі Віталь Паграбіцкі, які засеяў 445 га з запланаваных 630 га. І, як і яго калегі, атрымаў падарункі, падзякі і музычную кампазіцыю.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы