Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аллею семейных деревьев заложили в центре Копыля — в сквере молодоженов

16.04.2019

Добрую ініцыятыву ў рамках рэспубліканскай акцыі «Парк сямейных дрэў» падтрымалі прадстаўнікі ЗАГСа, Капыльскага РК ГА «БРСМ» і Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК.


Добрую ініцыятыву ў рамках рэспубліканскай акцыі «Парк сямейных дрэў» падтрымалі прадстаўнікі ЗАГСа, Капыльскага РК ГА «БРСМ» і Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК.

Пасадзіцьдрэўцызапрасілімаладыясем’і — Памяцько, Станкевічаў, Пархамовічаў, ТарасевічаўіЗарамбоўскіх. І, па словах непасрэдных удзельнікаў, яны ўнеслі свой уклад у азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі роднага горада: пасадзілі вечназялёную іглічную расліну — тую, якая азначае «дрэва жыцця».
Сям’я Памяцько прыняла ўдзел у акцыі ў поўным складзе.
— Вядома, што чалавеку неабходна пабудаваць дом, нарадзіць сына і пасадзіць дрэва, — адзначыла Святлана Памяцько. — У нашым жа выпадку кватэра ёсць, выхоўваем дваіх сыноў, цяпер закладваем алею сямейных дрэў. Гэта месца, куды мы зможам потым прыходзіць усе разам. І наш старэйшы сынуля Давід таксама будзе ганарыцца, што ў сваім маленькім узросце дапамагаў тату і маме пасадзіць гэтае дрэва.

МаладаясямейнаяпараДзмітрыяіСтаніславыПархамовічаўзЗАТ «Жыліхава», якаязвязаласябевузамішлюбуўстудзенібягучагагода, ганарыцца, штоменавітаімвыпаламагчымасцьзакласціалеюсямейныхдрэў.
— Кожны з нас змог пасадзіць сваё дрэва шчасця, — дзеліцца галава сямейства Дзмітрый. — Гэта не першае зялёнае насаджэнне, якое давялося высаджваць. Аднак асабліва сімвалічна адчуць сваё дачыненне да стварэння такога знакавага месца, якое закладваецца ў падтрымку сямейных каштоўнасцей. І гэта правільна, бо сям’я — самае галоўнае, што ў нас ёсць. І пакуль дзетак у нас няма, усё яшчэ наперадзе (смяецца — Аўт.), але гэтыя дрэўцы парадуюць  не адно пакаленне дзяцей, а сама алея стане яшчэ адным упрыгажэннем горада.
Пад кожным маладым дрэўцам размешчана таблічка, дзе напісана прозвішча сям’і, якая яго пасадзіла. Удзельнікам на памяць начальнік аддзела ЗАГС Вікторыя Траяновіч уручыла сертыфікат (на здымку) аб гэтай падзеі, згодна з якім яны абавязваюцца даглядаць  сваё дрэва і адзначаць з ім усе свае святы. А агульнае фота на памяць занатавала добрую справу маладых сем’яў праз магчымасць зрабіць горад яшчэ больш прыгожым.
Таццяна БОХАН
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы