Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Копыльщине, как и по всей стране, проходит республиканская акция «Посади свое дерево»

16.04.2019

На Капыльшчыне, як і па ўсёй краіне, праходзіць рэспубліканская акцыя «Пасадзі сваё дрэва», падчас якой пасаджана 6500 дрэў і 900 кустарнікаў. У рамках яе правядзення адбыўся суботнік, у якім прыняло ўдзел шмат жыхароў раёна.
Вясной абуджаецца і абнаўляецца прырода. Таму правядзенне названай акцыі вельмі сімвалічнае: кожны з нас мае магчымасць унесці пасільны ўклад і зрабіць сваю малую радзіму прыгажэйшай. І здзейсніць гэта не на словах (так лягчэй за ўсё), а сваімі ўласнымі рукамі.

Зараз, калі пачалася традыцыйная кампанія па добраўпарадкаванні, многія з карыстальнікаў інтэрнэт-павуціння зноў распачалі гвалт: дрэвы ўсюды высеклі, вакол — амаль пустыня. На першы погляд, гэтыя грамадзяне маюць рацыю, але… Але гэта толькі на першы погляд. Скажыце, паважаныя, калі ў вас псуецца адзенне ці мэбля або выходзіць са строю тэхніка, што вы робіце? Па-першае, рамантуеце, аднак, калі не дапамагае майстар, прыходзіцца мяняць на новую. На жаль, дрэвы таксама «выходзяць са строю», яны, як і людзі, маюць свой узрост. Мы прывыклі бачыць старыя ліпы, таполі, бярозы, якія  доўгі час раслі на вуліцах і не толькі. Як бы ні было цяжка развітвацца з імі, трэба ра-зумець: іх час адышоў, прыйшла пара абнавіць нашу малую радзіму. І вельмі прыемна, калі за гэту справу бяромся разам, талакой, па старадаўняй беларускай традыцыі.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы