20 красавіка ў Беларусі аб’яўлены рэспубліканскі суботнік. Гэта вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2019 года. У гэты ж дзень капыляне выйшлі і на раённы суботнік.
Жыхары горада і раёна працавалі на сваіх працоўных месцах, падведамасных тэрыторыях, наводзілі чысціню і парадак на вуліцах райцэнтра, у аграгарадках і вёсках, вакол месц баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурных каштоўнасцей і г.д.