Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Республиканский проект «Парк семейных деревьев» реализован в агрогородке Тимковичи

24.04.2019

У закладцы зялёнай алеі прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч.

У закладцы зялёнай алеі прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч.

■ЛюдмілаНіжэвіч (справа) іІрынаКіслякнапасадцызялёнайалеі
— Я з задавальненнем прыязджаю на Капыльшчыну і з кожным прыездам заўважаю, што раён абнаўляецца, — падзялілася дэпутат. — Вось і сёння вырашыла пакінуць свой след на роднай зямлі і прыняць удзел у закладцы парку сямейных дрэў. Прыемна, што вяскоўцы адгукнуліся на правядзенне суботніка ды яшчэ прыйшлі цэлымі сем’ямі. Гэта вельмі важна! Значыць, будзе ў нас жыццё — будзе прадаўжэнне. Вядома, гэта вялікая памяць для ўсіх удзельнікаў акцыі, а таксама гонар за магчымасць зрабіць парк адпачынку любімым месцам, дзе ўся сям’я, спадзяюся, будзе збірацца разам.

■Сваёдрэвапасадзілаісям’яЧарняўскіх
Па словах старшыні Цімкавіцкага сельвыканкама Алены Острыкавай, галоўная ідэя праекта — стварэнне так званага «Сямейнага парку, сквера, алеі», дзе кожны грамадзянін можа высадзіць сваё імянное (фамільнае) дрэва, прысвечанае важнай падзеі ў жыцці: стварэнню сям’і, нараджэнню дзіцяці i нават унукаў, юбілейным датам вяселля і інш. Усяго ў гэты дзень было высаджана каля 40 зялёных насаджэнняў, у прыватнасці, ліп і каштанаў.

Наадкрыццёскверазапрошанысем’і, якіяпражываюцьнатэрыторыіЦімкавіцкагасельсаветаіпаспяваюцьсумяшчацьздаровыладжыццяіактыўнуюграмадзянскуюпазіцыю, адказнаестаўленнеданараджэнняівыхаваннядзяцей, кар’еру, самарэалізацыюімногаеіншае, прыўносячытымсамымвялікіўкладуразвіццёаграгарадка, грамадстваідзяржавы.
— Сёння ў нашых сілах зрабіць гэты куток прывабнай зонай адпачынку, — дзеліцца Аляксей Сергіеня. — Дзякуючы дзяржаўнай праграме па падтрымцы маладых сем’яў гаспадарка выдзеліла нам дом, дзе зараз разам з жонкай Маргарытай дваіх сыноў гадуем. І дрэвы саджаем. Калісьці нашы хлапчукі змогуць сюды прыйсці і з гордасцю ўспомніць, што яны тут былі і разам з бацькамі саджалі дрэвы.

Сваёфамільнаедрэвапасадзілаісям’яЛагун. Алена і Леанід прызнаюцца, што рады былі атрымаць запрашэнне на такое веснавое свята, ды і вопыт пасадкі дрэў ёсць. Раздзяліць урачысты момант прыйшла і шматдзетная сям’я Чарняўскіх. Зарына і Сяргей выхоўваюць шасцярых дзяцей. Жанчына цяпер знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў. У бягучым годзе шматдзетная мацi ўдастоена дзяржаўнай узнагароды — ордэна Маці.

Угэтыдзеньнапасадцыдрэўразамздэпутатамімаладымісем’яміплённапрацавалi старшыняраённагаСаветадэпутатаўІрынаКісляк, актывістыКапыльскагарайкамаГА «БРСМ». Да рэспубліканскага і раённага суботніка актыўна падключыліся працоўныя калектывы Цімкавіцкай сярэдняй школы і Дзіцячай школы мастацтваў, а таксама неабыякавыя сельскія жыхары і працаўнікі сацыяльнай сферы. Яны былі заняты на афарбоўцы плота, навядзенні парадку і добраўпарадкаванні валейбольнай пляцоўкі ў скверы.

Саджацьдрэвытрэбатолькіўдобрымнастроі, упэўненапершысакратарКапыльскагарайкамаГА «БРСМ» НастассяКозел. Тады дрэва вырасце моцным, дужым, прынясе максімум карысці прыродзе. Побач з пасаджанымi раслінамі ўдзельнікі прымацавалі імянныя таблічкі, а ў заключэнне кожнай сям’і быў уручаны сертыфікат за асабісты ўклад у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы, імкненне зрабіць свет лепшым праз свае добрыя справы.
Атмасфера на суботніку панавала радасная, праца ішла бадзёра і шпарка. Удзельнікі свята не толькі садзілі дрэвы, але для іх былі арганізаваны культурна-забаўляльная праграма ад Цiмкавіцкага СДК,  духмяны чай з травамi ад сельвыканкама i салодкiя пачастункi ад індывідуальнага прадпрымальніка Мiкалая Валькоўскага.
Таццяна БОХАН
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы