Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Слава працы» — обладатель Диплома республиканского конкурса на лучшее освещение в СМИ деятельности МВД Беларуси

14.05.2019


Капыльская раённая газета «Слава працы» стала ўладальнікам Дыплома рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

У намінацыі «Лепшая раённая газета» наша выданне — адзінае з друкаваных СМІ Міншчыны. Лаўрэатамі гэтай намінацыі прызнаны калектывы рэдакцый газет «Новае жыццё» (г. Навагрудак, Гродзенская вобласць) і «Ляхавiцкi веснiк» (Брэсцкая вобласць). Яшчэ два намінанты — творчыя калектывы газеты «Новополоцк сегодня» (Віцебская вобласць) і рэдакцыі газеты «Новы дзень» (г. Жлобін, Гомельская вобласць).
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася напярэдадні Дня друку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Конкурс праводзіцца штогод. У ім бяруць удзел рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя журналісты, тэлеаператары, фотамайстры сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі інтэрнэт-рэсурсаў. Сёлета было даслана больш за 180 работ творчых калектываў і асобных аўтараў.
Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч у прывітальным слове падзякаваў журналістам за таленавітае асвятленне працы праваахоўнікаў, а таксама паабяцаў і далей знаходзіць агульныя тэмы і выконваць агульныя задачы.
Падтрымаў генерал-лейтэнанта міліцыі і міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч (на здымку справа). Ён падзякаваў усім прысутным за самаадданую працу і прыняў удзел ва ўзнагароджванні пераможцаў. Капыльскіх журналістаў прадстаўляў загадчык  аддзела  радыё  і  інфармацыі   Сяргей Козел (другі справа), які курыруе дадзены напрамак дзейнасці.
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы