Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

93-х летняя Ядвига Антоновна Ермолович: «Счастье, когда рядом родные люди»

21.05.2019

Унукі часта наведваюць бабулю. Радуюць Ядвігу Антонаўну Ермаловіч, якой споўнілася 93 гады, і васьмёра праўнукаў. Усе разам яны — адна сям’я — самы каштоўны скарб у жыцці чалавека. Бо сям’я — гэта і цёплы ўтульны дом, і людзі, якія заўсёды побач. Гэта шчасце. Гэта — смех да слёз, самыя цёплыя абдымкі і ўпэўненасць у тым, што, калі  штосьці здарыцца ў жыцці, побач застануцца самыя родныя і ніколі не пакінуць у бядзе.
Замест уступу
У народзе кажуць: «На свеце ўсё знойдзеш, апрача бацькі і маці». Але месца таты і мамы для Анатоля, Кацярыны і Таццяны Гусараў заняла яна, Ядвіга Антонаўна. Цеплыні, мудрасці і пяшчоты ў гэтай жанчыны хапае і на ўнукаў, і на праўнукаў. А ў адказ яна атрымоўвае клопат, дапамогу і любоў тых, для каго стала самым блізкім чалавекам. Лёс гэтай хударлявай і не па ўзросце рухавай жанчыне наканаваў двойчы споўніць абавязкі мамы: першы раз — для сваіх асабістых дзяцей, другі… для сваіх жа ўнукаў. Калі Ядвізе Антонаўне Ермаловіч і яе мужу Паўлюшчыку Анатолю Мікалаевічу споўнілася больш за 60 гадоў, перад імі жыццё паставіла цяжкую і адказную задачу — выгадаваць траіх дзетак дачкі Людмілы.
Жыццё пасля трагедыі…
Ішоў 1992 год, толькі скончыліся Каляды. У той час Паўлюшчыкі жылі ў Доктаравічах, дзе Анатоль Мікалаевіч працаваў у школе. Людміла разам з мужам Васілём Гусарам вярталася з вяселля, якое праходзіла ў г. Шэбекіна Белгародскай вобласці. На зваротным шляху заехалі ў Харкаў да цёткі мужа. Але недалёка ад Харкава ў машыну, на якой ехалі Гусары, урэзаўся грузавік. Людміла і Васіль дамоў не даехалі.
Анатоль Мікалаевіч нібы прадчуваў бяду: увесь час пытаўся ў жонкі, ці ёсць весткі ад Людмілы. Бліжэй да вечара 15 студзеня ў дзверы пастукалася загадчыца мясцовага магазіна. Трое дзетак — Толя, Каця і Таня, якіх бацькі пакінулі ў бабулі з дзядулем, — пасля канікулаў пайшлі ў школу, таму яны і не чулі, як расхваляваная жанчына паведаміла сумную навіну. У першыя хвіліны ні Ядвіга Антонаўна, ні Анатоль Мікалаевіч не маглі ўсвядоміць усю трагічнасць, увесь памер гора. Яны проста не верылі… Але бяда, як кажуць, не прыходзіць адна. Анатоль Мікалаевіч вельмі балюча перажываў гібель дачкі з зяцем. Ён амаль перастаў есці. Таму хутка язва страўніка пераўтварылася ў больш цяжкую хваробу. У бальніцу звяртацца не хапала часу: трэба было гадаваць дзетак, тым больш што апекуном быў прызначаны менавіта ён. Калі ўсё ж такі спатрэбілася медыцынская дапамога, такі неабходны для паспяховага лячэння час быў страчаны. Не стала Анатоля Мікалаевіча ў 1997 годзе.

Далей гадаваць унукаў прыйшлося Ядвізе Антонаўне самой. Калі здарылася трагедыя, самаму старэйшаму Толіку споўнілася 12 гадкоў, Кацярыне — восем, Таццяне — шэсць з паловай. Кожны па-свойму адчуваў і перажываў страту любімых бацькоў. Ядвіга Антонаўна пры дзетках старалася не плакаць: чакала, пакуль яны пойдуць у школу, і толькі тады адводзіла душу. Але, як кажуць, слязьмі гору не дапаможаш. Каб выгадаваць унукаў, трымала вялікую гаспадарку: карову, свіней, курэй. Усіх трэба было накарміць-напаіць. Жылі на другім паверсе, таму кожны дзень прыходзілася падымаць па некалькі вёдзер вады, якую брала ў калонцы: водаправода ў кватэры не было. Падтрымлівалі знаёмыя, бо ўзрост усё ж такі даваў аб сабе знаць. Дзеці як маглі дапамагалі бабулі. Толькі Каця ўсё перажывала, каб не аддалі ў дзіцячы дом.  
Да выхавання ўнукаў Ядвіга Антонаўна аднеслася з вялікай адказнасцю і педагагічным тактам. Калі трэба было зрабіць заўвагу, жанчына імкнулася не павышаць голас, не злавацца.
— Бабуля ніколі не сварылася на нас, — ледзь стрымліваючы слёзы, гаворыць малодшая Таццяна, якая разам са сваімі дзеткамі прыехала пагасціць. — Калі ўзнікала неабходнасць, яна акуратна павучала нас, шкадавала. Мы вельмі ўдзячны бабулі.  
Унукі выраслі годнымі людзьмі. Анатоль працуе вадзіцелем у КСУП «Доктаравічы». Кацярына атрымала вышэйшую педагагічную адукацыю і вучыць дзетак у СШ № 2 г. Капыля. Дзейнасць Таццяны пасля заканчэння БДТУ звязана з сучаснымі хімічнымі тэхналогіямі.
…І да яе  
Са сваім выбраннікам Ядвіга Антонаўна пазнаёмілася ў 51-м годзе. У той час яна ўжо чатыры гады як працавала ў Падлескай СШ Ляхавіцкага раёна, куды прыехаў і малады настаўнік. Разам выйшлі з цягніка, звярнулі ўвагу адзін на аднаго, але пайшлі рознымі дарогамі. Ядвіга, якая добра ведала мясцовасць, накіравалася па больш кароткім шляху, Анатоль — па галоўнай дарозе. Каля школы сустрэліся, разгаварыліся. Аказалася — абое з Капыльшчыны: яна — з Чарнагубава, ён — з Восава, што каля Пясочнага. Праз год ажаніліся. У 1953 годзе на свет з’явілася дачка Людачка, праз год — Валерка. У 62-м настаўніцкую сямейную пару перавялі ў Зубеліцкую васьмігодку, якую Анатоль Мікалаевіч і ўзначаліў. Да гэтага часу бацькі Ядвігі Антонаўны састарыліся і патрабавалі больш увагі і клопату, таму жанчына разам з дзеткамі вярнулася на Капыльшчыну. А мужу, як чалавеку партыйнаму, дазволу не давалі. Нейкі час жылі паасобку, але Анатоль Мікалаевіч не вытрымаў і звярнуўся ў аблана з просьбай перавесці яго па месцы жыхарства сям’і. На гэты раз да яго слоў прыслухаліся, і ў хуткім часе ён заняў месца дырэктара спачатку Вынянскай васьмігодкі Бабаўнянскага сельсавета, а потым і Доктаравіцкай СШ. Ядвіга Антонаўна там жа настаўнічала. Абое выкладалі рускую мову і літаратуру. Жылі дружна, гадавалі дзетак. І дачка, і сын атрымалі вышэйшую адукацыю, стварылі ўласныя сем’і. Да залатога вяселля Ядвізе Антонаўне і Анатолю Мікалаевічу не хапіла крыху больш за чатыры гады…
Дзіяна ТКАЧЭНКА

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы