Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В финале областного этапа республиканского конкурса «Живая классика» учащаяся ГУО «Грозовского УПК детский сад — средняя школа» Юлия Дорошевич стала призером

06.06.2019

У фінале абласнога этапа рэспубліканскага творчага конкурсу «Жывая класіка» навучэнка Дзяржаўнай установы адукацыі «Грозаўскі вучэбна-педагагічныкомплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа» Юлія Дарашэвіч стала прызёрам.
Конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме» адбыўся на базе ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі». Да ўдзелу ў ім былі запрошаны вучні з усіх раёнаў Мінскай вобласці, якія сталі пераможцамі раённага этапа. Наша зямлячка на суд журы вынесла ўрывак з паэмы Анатоля Вярцінскага «Песня пра хлеб». Падрыхтавала шасцікласніцу да ўдзелу ў конкурсе настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Алена Дубіна.
— Юля — усебакова развітая дзяўчынка, — дзеліцца педагог Алена Хакімаўна. — Сёлета яна стала выдатніцай у раённай алімпіядзе па матэматыцы, а ў раённым этапе конкурсу «Жывая класіка» атрымала Дыплом І ступені. А яшчэ Юля выдатна малюе і цудоўна піша сачыненні. Складана было ўдзельнічаць у абласным этапе, дзе было заяўлена 23 дзіцяці ў групе, палова з якіх займаецца ў тэатральных студыях. Вучняў ацэньвала кампетэнтнае журы, якое складалася з таленавітых пісьменнікаў і паэтаў. Але наша Юля справілася на выдатна: настолькі артыстычна прачытала яна ўрывак, пранікнёна  перадала вобразы, прадэманстравала прыгажосць мастацкага слова, чым данесла глыбокі сэнс твораў. І як вынік —  Дыплом III ступені ва ўзроставай катэгорыі 5–6 класы.
Шчыра віншуем нашу пераможцу і яе настаўнiцу! Жадаем ім новых поспехаў і дасягненняў!
Таццяна БОХАН
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы