Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На ХІ республиканском фестивале-ярмарке «Весенний букет» районный центр ткачества награжден дипломом за первое место

07.06.2019

Прыемная навіна прыйшла на Капыльшчыну. На ХІ рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Вясновы букет» раённы цэнтр ткацтва ўзнагароджаны дыпломам за першае месца.

З кожным годам цікавасць да свята, арганізаванага Міністэрствам культуры Беларусі, Мінгарвыканкамам, ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», расце. Сёлета на мерапрыемства з’ехаліся каля 300 майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці з усёй Беларусі, якія адкрылі сезон правядзення свят нацыянальных культур. У ім бяруць удзел майстры, якія адра-джаюць рэдкія і забытыя віды беларускай творчасці, а гараджане захоплена з імі знаёмяцца.
Сваё майстэрства на фестывалі 25 мая ў Верхнім горадзе г. Мінска дэманстравалі супрацоўнікі раённага цэнтра  ткацтва на чале з народнымі майстрамі Таццянай Волкавай і Верай Васільеўнай Нікалаевіч, а таксама  майстрам-метадыстам цэнтра ткацтва Наталляй Сафронавай (на здымку злева направа). Майстры Капыльшчыны прадставілі традыцыйнае закладное ткацтва чырвона-белых ручнікоў, а таксама ткацтва пояса «на ніту» і «на бердзечку», якія па-сапраўднаму захапілі гараджан і гасцей сталіцы. Сведчанне гэтаму — атрыманая высокая ўзнагарода.
Таццяна БОХАН
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы