Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Копыль посетили журналисты и блоггеры, которые интересуются историей Беларуси

07.06.2019

Капыль у рамках прэс-тура #Спадчынаўдзеянні наведалі журналісты і блогеры, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.

Наш горад з яго багатай спадчынай стаў месцам прыпынку журналісцкага дэсанту, паколькі Капыльскі раённы краязнаўчы музей удала выступіў у конкурсе «Спадчына ў дзеянні», арганізаваным Беларускім бюро ICOMOS. Усяго было пададзена 98 заявак з 30 гарадоў Беларусі. А адной з узнагарод конкурсу з’яўляецца адмысловая прэзентацыя праектаў-пераможцаў для журналістаў і прадстаўнікоў СМІ ў межах прэс-тура па мясцінах з лепшымі прыкладамі рэстаўрацыі.
Падчас конкурсу нашы землякі прадставілі ў намінацыі «Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі / рэвіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны» праект экспазіцыйна-асяроддзевага комплексу гістарычнага цэнтра Капыля, распрацаваны раённым краязнаўчым музеем сумесна з Беларускім камітэтам ICOMOS. Ён прадугледжвае аб’яднанне жывой культуры і рэальнасці з культурнай спадчынай, якая існуе ў Капылі. Сярод прапаноў, якія ўвайшлі ў праект, — стварэнне на Замкавай гары рэкрэацыйна-забаўляльнага комплексу, які складаецца з «будынкаў-сімвалаў», «горада майстроў», крынічкі, фартыфікацыйных пабудоў ХІІ ст., «этнаграфічнага тэатра» і іншых аб’ектаў. Рэалізацыя гэтага праекта, як мяркуюць яго стваральнікі, дапаможа павышэнню цікавасці да горада і прыцягненню турыстаў.
Трэба адзначыць, што ў аснову мастацкай канцэпцыі праекта ляглі вобразы твораў Казіміра Малевіча і Алены Кіш. Раённы краязнаўчы музей быў узнагароджаны дыпломам.
Удзельнікі прэс-тура ў гэты суботні дзень пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй падчас экскурсіі, якую правяла старшы навуковы супрацоўнік музея Таццяна Варанцова, зрабілі экскурсію па вуліцах Капыля ў суправаджэнні дырэктара музея Валянціны Шураковай (на здымку). Валянціна Леанідаўна як заўсёды натхнёна і вельмі цікава расказала пра мінулае нашага горада, яго славутых жыхароў, пазнаёміла з асноўнымі задумкамі конкурснага праекта, адказала на шматлікія пытанні.
Маргарыта САКОВІЧ
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы