Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Организовывая отдых на водоеме, необходимо помнить о соблюдении правил безопасности

11.06.2019

Яснае і цёплае надвор’е вабіць да вадаёмаў Капыльшчыны і дарослых, і дзяцей. Арганізоўваючы свой адпачынак, неабходна памятаць аб захаванні правіл бяспекі.
Супрацоўнікі МНС штодня праводзяць прафілактычныя рэйды ўздоўж вадаёмаў раёна, але самым галоўным фактарам, які ўплывае на аператыўную абстаноўку, часцяком становіцца сам чалавек, які пераацэньвае свае сілы і недаацэньвае ўзровень небяспекі, знаходзячыся каля вады.
Пачаліся летнія канікулы, водпускі, і ў гэты час трэба памятаць пра тое, што вада — гэта зона павышанай небяспекі. У перыяд купальнага сезона, які доўжыцца тры летнія месяцы, узнікае найбольшая рызыка здарэнняў падчас адпачынку лю-дзей на вадаёмах. Таму з яго пачаткам праводзіцца месячнік бяспекі людзей на водных аб’ектах. Мэтай гэтага штогадовага прафілактычнага мерапрыемства з’яўляецца павышэнне ўзроўню бяспекі людзей пры адпачынку паблізу водных аб’ектаў, зніжэнне колькасці няшчасных выпадкаў і гібелі людзей у вадаёмах.
Па даных АСВОД, у Беларусі штогод на вадаёмах гіне вялікая колькасць людзей. Так, ужо з пачатку 2019 года па стане на 20 мая ад закрыцця верхніх дыхальных шляхоў вадой загінула 67 чалавек, з іх 6 непаўналетніх. Пры купанні — 4, з іх 1 непаўна-летні. Выратавана 32, з іх 1 дзіця.
Толькі з пачаткам купальнага сезона можна смела адпраўляцца адпачываць на вадаёмы. Аднак для гэтага прыдатныя далёка не ўсе з іх. Купацца можна там, дзе ёсць абсталяваныя пляжы, вада адпавядае санітарным нормам, а дно ачышчана ад смецця. Згодна з рэестрам пляжаў і іншых месц масавага адпачынку насельніцтва каля вады ў 2019 годзе на тэрыторыі раёна дзейнічаюць тры пляжы.
Інспекцыя нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС у цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі АСВОД і РК ГА «БРСМ» праводзіць прафілактычную работу па прадухіленні здарэнняў на водных аб’ектах. У рамках ме-сячніка плануецца сістэматычны кантроль і спыненне дзейнасці незарэгістраваных месц адпачынку грамадзян на вадаёмах.
Сяргей КОЗЕЛ
 
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы