Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Наведение порядка на земле на территории Копыльского района — всегда актуально

14.06.2019

Тэма навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў з’яўляецца заўсёды актуальнай для раённай улады. Вынікі гэтай работы падводзяцца кожны тыдзень, месяц, сезон.
Наша суразмоўніца — старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк.

— Ірына Мікалаеўна, што зроблена сельвыканкамамі па добраўпарадкаванні за апошні час?
— Трэба адзначыць, што работы па добраўпарадкаванні ідуць амаль круглагадова. Таму зараз на парадку дня — абкошванне тэрыторый. Паўсюдна абкошваюцца населеныя пункты, і ўжо не адзін раз, бо надвор’е спрыяе росту травы. Працуюць касілкі і на дарогах. Вясковыя жыхары не толькі забяспечваюць выкананне патрабаванняў па ўтрыманні індывідуальнага жылля, але і наводзяць парадак на прылеглых тэрыторыях, абкошваюць безгаспадарныя дамы, якія знаходзяцца побач з іх сядзібамі. Зразумела, што такім чынам яны клапоцяцца ў першую чаргу аб сваіх інтарэсах, абараняюць свае зямельныя ўчасткі ад распаўсюджвання пустазелля. Але сустракаюцца выпадкі, калі насельніцтва трэба заклікаць ці нават угаворваць, каб навесці парадак. Многія людзі з разуменнем прымаюць да ведама заўвагі і адэкватна рэагуюць на іх, а многім нават не патрабуецца рабіць ніякіх заўваг: сапраўдны гаспадар заўсёды сам трымае сваю гаспадарку ў належным стане.
— Яшчэ адно няпростае пытанне, над якім пастаянна працуюць сельвыканкамы, — безгаспадарныя будынкі. Што робіцца ў гэтым напрамку?
— Мы працуем згодна з Указам № 357. Створаны спецыяльныя камісіі, якія прызнаюць дамы пустуючымі, безгаспадарнымі. Адна праблема — знайсці правапераемніка, другая — угаварыць яго знесці або прывесці ў належны стан дом. Не кожны гэта можа зрабіць па аб’ектыўных прычынах (сталы ўзрост, адсутнасць матэрыяльных сродкаў і г.д.), а хтосьці і проста не жадае ісці насустрач. Для таго, каб населеныя пункты мелі належны выгляд, работы прадаўжаюцца.
— Немалаважнае  месца   займае і добраўпарадкаван-не могілак. Некалькі слоў пра гэта.
— Работы актыўна вяліся за кошт суботнікаў, прыцягнення сродкаў і сіл насельніцтва, дзякуючы дапамозе актывістаў сельсаветаў. Зараз таксама праводзім іх абкошванне, ачышчаем ад смецця.
— Ірына Мікалаеўна, летась шмат увагі надавалася будаўніцтву і абустройству ў сельскіх населеных пунктах дзіцячых пляцовак. Ці прадоўжыцца гэта работа зараз?
— Безумоўна. Сёлета дзіцячыя пляцоўкі павінны з’явіцца ў Мажы, Н. Док-таравічах, Слабада-Кучынцы, Русаках, Бучаціне, Праснаках і іншых населеных пунктах.
— Дзякуй за размову.
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы