Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Долгожителей на Копыльщине стало больше: представители районной власти поздравили 100-летних женщин с юбилеем

04.07.2019

100-гадовы юбілей — дата значная не толькі для самога чалавека і яго сваякоў, але і для тых, хто па родзе сваіх заняткаў знаходзіцца побач. Таму прадстаўнікі зацікаўленых службаў — а гэтым разам у іх ліку былі начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Іван Бабко, дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава — павіншавалі жанчын, чый узрост стаў роўны цэламу стагоддзю.
■ Святлана Маліноўская, Алена Острыкава і Іван Бабко віншуюць Ванду Міхайлаўну Гінц і яе дачку Галіну Мікалаеўну
Аграгарадок Браткава. Менавіта тут ва ўтульнай хаце сустракала гасцей Ванда Міхайлаўна Гінц. З цеплынёй у вачах і ўсмешкай на вуснах жанчына прымала кветкі і падарунак ад РА ГА «Беларускі саюз жанчын». Жыве бабуля разам з дачкой Галінай Мікалаеўнай, да якой і пераехала 28 гадоў таму з роднай вёскі Шчорсы Навагрудскага раёна, што на Гродзеншчыне. Усё жыццё Ванда Міхайлаўна адпрацавала ў сельскай гаспадарцы. Разам з мужам выгадавала траіх дзяцей, зараз радуюць пяцёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў.
— Я вельмі вам удзячна за віншаванні і падарункі! — шчыра і пранікнёна гаворыць юбілярка. — Ніколі б нават і не падумала, што камусьці яшчэ патрэбна, што нехта памятае пра дзень майго нараджэння.
— Памятаем, паважаная Ванда Міхайлаўна, канешне, памятаем, — звярнулася да бабулі Святлана Станіславаўна. — Таму будзьце здоровымі і чакайце нас на наступны юбілей.
Другая юбілярка Марыя Кандратаўна Табальчук пражывае ў вёсцы Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета. На жаль, сустрэць сама гасцей па стане здароўя бабуля не змагла. Віншаванні прымала яе дачка Зінаіда Іванаўна Уласавец. Жанчына з ахвотай расказала, што працоўны шлях яе матулі не быў простым, бо шчыраваць прыйшлося на палявых работах у калгасе. Галоўным багаццем Марыі Кандратаўны і яе мужа Івана Аляксандравіча, якому ў гады Вялікай Айчыннай давялося партызаніць, сталі, канешне ж, чацвёра дзяцей. Зараз дапамагаюць даглядаць старую жанчыну дзявяцера ўнукаў і шасцёра праўнукаў.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы