Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Копыль ждут перемены

04.07.2019

Жыхары Капыля, напэўна, звяртаюць увагу на перамены, што адбываюцца ў горадзе. Можна сказаць, што кожны дзень з’яўляецца нешта новае: укладваецца тратуарная плітка, устанаўліваюцца архітэктурныя формы. Як стала вядома, зараз рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю цэнтральнай часткі Капыля. Падрабязнасці мы даведаліся ў начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Марыны Канончык:
 
— Сапраўды, ТАА «Аб’яднаныя творчыя майстэрні МААМ» зараз заканчвае распрацоўку дакументацыі па рэканструкцыі цэнтра горада. Праект выконвае творчая майстэрня заслужанага архітэктара Беларусі, акадэміка, двойчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Віктара Крамарэнкі. Супрацоўнікі майстэрні займаліся распрацоўкай такіх аб’ектаў, як музей Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, цэнтральны вакзал у г. Мінску. А вось у Год малой радзімы яны выказалі жаданне папрацаваць на карысць малога горада.
Рэканструкцыя закране тэрыторыю ад гарадскіх вадаёмаў да цэнтра Капыля. Будзе ахоплены пад’ём каля касцёла, газоны каля райвыканкама, гандлёвая плошча да стадыёна СШ № 2. Запланавана стварэнне пешаходнай вуліцы ад магазіна «Мясная лаўка» да дома № 41 па вул. Пралетарскай. Абавязковым будзе абустройства фантана, дзіцячых гульнявых пляцовак, месца для адкрытага кафэ, пешаходных зон, парковак і г.д.
Другой чаргой стане добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, што прылягаюць да цэнтра. Гэта дамы №№ 1 і 6 па вул. Савецкай, дом № 2 па вул. Я. Купалы, дамы №№ 7, 8, 10, 12 па вул. М. Горкага.
Акрамя гэтага ў горадзе чакаюцца і іншыя змены. Сёлета запланаваны капітальны рамонт вул. Рамашкі з заменай водаправодных сетак, устаноўкай асвятлення, пешаходнай дарожкі да кальцавой дарогі (мяркуем, што ўдзел у фінансаванні прыме і насельніцтва), будзе заасфальтавана вул. Вішнёвая. Распрацоўваецца дакументацыя па капрамонце вул. Пралетарскай, Трактарнай з завулкамі, Савецкай, 50 год БССР. Вельмі хвалюючым застаецца пытанне па рамонце вул. Партызанскай: неабходна знайсці тэхнічнае рашэнне па ўмацаванні адкосаў і пашырэнні тратуарных дарожак.
У планах — зрабіць рамонт прыдамавых тэрыторый па вул. Партызанскай, дамы №№ 1, 3, 5, 27, 29, 31, 33, Замкавай, № 3, Пралетарскай, № 43, Цімкавіцкай, № 15, і інш.
На дадзены момант у горадзе праводзіцца рамонт дома № 5 па вул. Цімкавіцкай, добраўпарадкавана тэрыторыя каля новых дамоў па вул. 50 год БССР, укладзена тратуарная плітка на кавалку дарогі каля дома № 7 па вул. Партызанскай, вядзецца рамонт моста па вул. М. Горкага каля магазіна «Журавіна», рамонт тратуарнай дарожкі  на  падыходзе да СШ № 3 і г.д.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы