Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

В семье Латушко из д. Бучатино родился шестой ребенок

29.07.2019

Ліпеньскай сонечнай раніцай віншаванні прымала шматдзетная сям’я Латушкаў з вёскі Бучаціна. І падстава — па-сапраўднаму годная: нараджэнне сына Арцёма, які стаў шостым дзіцем.
■ МіхаілаіІрынуЛатушкаўзнараджэннемсыночкаАрцёма (уцэнтры) павіншаваліВікторыяТраяновіч, ІрынаШпілеўская, ЗояБордакіНастассяКозел
Пяшчотна прыціснуўшы малыша да сябе, у будынак Бучацінскага сельвыканкама ўваходзіць мама Ірына Міхайлаўна разам з татам Міхаілам Іванавічам. Бацькі задаволены: іх сына Арцёма прыехалі павіншаваць начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Вікторыя Траяновіч і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Козел. Самы галоўны дакумент — пасведчанне аб нараджэнні — уручыла кіраўнік спраў сельвыканкама Ірына Шпілеўская, пажадаўшы маленькаму чалавеку здароўя і ўдачы. Букет кветак шчаслівыя бацькі прынялі з рук старшыні сельвыканкама Зоі Бордак.
Дзеці — усмешка Божая.
У. Караткевіч
Пажадаўшы сямейнага шчасця і дабрабыту, Вікторыя Траяновіч перадала бацькам падарунак ад райвыканкама і аддзела ЗАГС райвыканкама.
— Упэўнена, што ў вашай сям’і пануюць згода і паразуменне, — сказала Вікторыя Сяргееўна. — А шчасце ў вас цяпер памножана на шэсць.
— Ад імя моладзі Капыльшчыны мы віншуем вас з такой знамянальнай падзеяй — нараджэннем шостага дзіцяці, — звярнулася да Ірыны Міхайлаўны і Міхаіла Іванавіча Настасся Козел. — Мы рады за вас і жадаем усяго найлепшага, каб Арцём вырас годным грамадзянінам нашай краіны. А памяццю аб гэтай падзеі стане вышыванка, якую мы сёння дорым вам у рамках акцыі «Падары нованароджанаму вышыванку».
— Мы вельмі ўдзячны за падарункі і ўвагу, — дзеліцца ўражаннямі Ірына Міхайлаўна. — Усё вельмі спадабалася. Дарэчы, у кастрычніку ў нас з мужам будзе сярэбранае вяселле. Радуюць поспехамі і старэйшыя дзеці. Яўгену 23 гады, ён працуе на Слуцкім сыраробным камбінаце. Аліна ў гэтым годзе скончыла Бучацінскую СШ і выбрала прафесію, звязаную з лясной гаспадаркай. Дванаццацігадовая Алена і дзевяцігадовая Даша яшчэ вучацца ў школе. Ванечку — тры гадкі і сем месяцаў. Муж працуе ў ААТ «Ціміразеўскі» вадзіцелем. Там жа паляводам працавала і я. Усе дзеці ў нас працавітыя, дружныя. З нагоды дзён нараджэння смажым шашлычкі, на Новы год дорым адзін аднаму падарункі. А на 9 мая зусім па-ваеннаму запякалі на вогнішчы бульбу і сала.
 

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы