Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик встретился с жителями агрогородка Ванелевичи

14.08.2019









На сходзе грамадзян таксама прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч і дырэктар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Логіш.
■ Удзельнікі сходу грамадзян
Падчас размовы з кіраўніком раёна, арганізаванай у мясцовай школе, былі абмеркаваны праблемы, якія хвалююць вяскоўцаў. Было выказана шмат нараканняў на стан вясковых вуліц, многія з якіх не маюць асфальтавага пакрыцця. А гэта стварае пэўныя нязручнасці для людзей, што там пражываюць. Жанчыны скардзіліся, што падчас руху шматтонных аўтамабіляў пыл з-пад колаў запаланяе іх падвор’і і дамы, вокны ў пакоях адчыніць няма магчымасці, хіба толькі ў вячэрні час.
■ Сяргей Пілішчык
Прагучала просьба адрамантаваць мясцовы сельскі дом культуры, перанесці ў іншае месца кантэйнерную пляцоўку, абсталяваную для раздзельнага збору камунальных адходаў, вялася гутарка наконт магчымасці пракладкі водаправода, медыцынскага абслугоўвання вяскоўцаў. Былі абмеркаваны і іншыя пытанні.
Размова атрымалася вельмі шчырай. І хаця многія праблемы не ўдасца вырашыць так хутка, як гэтага хацелася б, вяскоўцы расходзіліся па дамах задаволеныя, бо новы кіраўнік раённай «вертыкалі» цяпер добра ведае, што іх хвалюе.
Маргарыта САКОВІЧ

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы