Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Семежевские «Цари» на выставке историко-культурных ценностей Минской области

10.09.2019

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці запрашае вас на адкрыццё выставы, прысвечанай нематэрыяльнай культурнай спадчыне Мінскай вобласці

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці запрашае вас на адкрыццё выставы, прысвечанай нематэрыяльнай культурнай спадчыне Мінскай вобласці. Адкрыццё адбудзецца 12 верасня ў 16 гадзін ў мастацкай галерэі МАЦНТ ў Мінску, вул. Гікалы, 4.

Прэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі шырокай публіцы – гэта заўсёды значная і ўнікальная падзея. Нематэрыяльная спадчына як культурная з’ява яшчэ не да канца ацэнена грамадствам, ды і самімі носьбітамі гэтай спадчыны. А між тым менавіта яна з’яўляецца краевугольным камнем ідэнтычнасці беларусаў. Лакальныя сакральныя і свецкія традыцыі, абрады, спевы, танцы, рамёствы разам з мовай, літаратурай, жывапісам робяць абстрактныя аб’екты жывой і нежывой прыроды канкрэтнымі «нашымі», «беларускімі». Вобраз Беларусі ў свядомасці яе жыхароў складаецца, як пазл, з элементаў нематэрыяльнай спадчыны і гэты вобраз злучае нас у адзіны народ. Кожная такая выстава дазваляе прадставіць грамадзянам нашай краіны, якія да канца яшчэ не пазбавіліся рудыменту «тутэйшасці», шырокую і разнастайную палітру ідэнтыфікатараў беларускай культуры, а праз яе – і саміх беларусаў.
На выставе будуць прадстаўлены 12 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны з розных куткоў Мінскай вобласці, у тым ліку два элементы, якія ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта калядны абрад «Цары» з в. Семежава Капыльскага раёна, а таксама ўрачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст», Мядзельскі раён). Трэба адзначыць, што разам ўсе 12 элементаў выстаўляюцца ўпершыню.
Выстава будзе доўжыцца з 12 верасня па 13 кастрычніка 2019 года.
Ігар Жалткоў,
вядучы метадыст па НКС аддзела традыцыйнай культуры

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы