Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан

27.11.2019

На прыёме ў старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка не абышлося без пытанняў навядзення парадку на зямлі.

На працягу амаль 30 гадоў Зінаіда Вячаславаўна даглядае за домам у вёсцы Аксаміты, дзе нарадзілася. На яе думку, асаблівую праблему для вёскі, як і для суседніх (Яўсеевічы, Балгавічы, Рыматаўшчына), ствараюць пустуючыя ўчасткі, якія не належаць людзям. І тут узнікае праблема абкошвання і далейшага вырашэння іх лёсу. Падчас прыёму жанчына прапанавала некалькі варыянтаў вырашэння праблемы. Яна разлічвае, што зацікаўленыя структуры прадумаюць мерапрыемствы па навядзенні парадку ў сельскіх населеных пунктах, і ў іх будзе менш кляшчоў, асоту і іншага пустазелля, знікне сухая трава, якая пагражае пажарнай бяспецы. Таксама заяўнік спадзяецца, што будуць прыняты меры для стварэння філіяла сельскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дзе б жыхары вёсак за грошы маглі атрымаць запатрабаваныя паслугі. Акрамя гэтага жанчына падняла і іншыя пытанні: добраўпарадкаванне дарог да помніка расстраляным яўрэям і да в. Аксаміты, а таксама інфармаванне насельніцтва аб аказваемых платных паслугах КУП «Капыльская ЖКГ».

А вось капылянка Ларыса Нікалаева агучыла наступныя праблемы. Пачала з нездавальняючай (на яе думку) працы Капыльскага райспажыўтаварыства, адкрыцця кнігарні і літаратурнага кафэ ў горадзе, аптэчнага кіёска ў краме «Родны кут» (у народзе завецца «Пралеска»), устаноўкі поручняў на ганку раённай бібліятэкі і закончыла будаўніцтвам дзіцячай бібліятэкі, якое зацягнулася. Усе пытанні заяўніка ўзяты на кантроль і пасля дэталёвага вывучэння кожнага дадуцца грунтоўныя адказы.

На пытанне павелічэння колькасці матэрыялаў на беларускай мове на старонках «Слава працы» паведамляем, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская. Згодна з пасведчаннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб рэгістрацыі сродку масавай інфармацыі раённая газета «Слава працы» выдаецца на беларускай і рускай мовах. Перыядычна на беларускай мове выходзяць такія спецпраекты, як «Мова матчына — наша спадчына», «АРТ-праспект», «Сямейны альбом», «Страчаная спадчына», па-беларуску пераважна расказваецца пра гісторыю роднага краю, народных і таленавітых умельцаў і г.д. Улічваючы пажаданні чытачоў, рэдакцыя плануе павялічыць колькасць матэрыялаў на беларускай мове.

Шматдзетная сям’я па пытаннях будаўніцтва склепа і рамонту дома прыехала з в. Бабоўня. Было даручана камісійна правесці абследаванне дома, у якім пражывае заяўнік, на прадмет адпаведнасці ўстаноўленым санітарным і тэхнічным патрабаванням. А вось у іншым выпадку вырашэнне пытання наконт прыватызацыі дома аказалася не ў кампетэнцыі кіраўніка раёна, аднак заяўнікам параілі, куды звярнуцца.

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы