Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Республиканский Совет ОО «Белорусский союз офицеров» подвел итоги деятельности за 2019 год

31.01.2020

У Цэнтральным Доме афіцэраў прайшло пасяджэнне рэспубліканскага Савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў», на якім былі падведзены вынікі дзейнасці арганізацыі за 2019 год.

■ Аляксандр Пякарскі (злева) з удзельнікамі пасяджэння

У рабоце пасяджэння прыняў удзел (цяпер ужо былы. – Аўт.) міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, прадстаўнікі абласных і раённых арганізацый БСА, ДТСААФ, члены ветэранскіх і іншых грамадскіх арганізацый краіны. Кіраўнік абароннага ведамства азнаёміў афіцэраў запасу і ў адстаўцы з мерамі, якія прымаюцца ў Беларусі па арганізацыі ваеннай бяспекі, а таксама з актуальнымі пытаннямі будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл нашай краіны.

Андрэй Раўкоў падкрэсліў, што Беларускі саюз афіцэраў сёння ўносіць значны ўклад у падтрыманне стабільных адносін у грамадстве, у патрыятычнае выхаванне моладзі. Андрэй Аляксеевіч выказаў цвёрдую ўпэўненасць у тым, што БСА і надалей будзе цвёрда стаяць на абароне дзяржаўных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь. Ішла размова пра ўвядзенне ва ўстановах сярэдняй адукацыі пасады кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.

Старшыня рэспубліканскага Савета БСА генерал-маёр запасу Сяргей Бобрыкаў далажыў сходу аб выніках дзейнасці грамадскага аб’яднання ў 2019 годзе і вызначыў асноўныя напрамкі дзейнасці Беларускага саюза афіцэраў у 2020 годзе.

Сяргей Валянцінавіч у сваім выступленні падкрэсліў, што прыярытэтнае месца ў дзейнасці саюза па-ранейшаму павінна займаць задача згуртавання афіцэрскай грамадскасці ў мэтах забеспячэння максімальнай кансалідацыі ўсіх патрыятычных сіл для захавання і падтрымання стабільнасці ў грамадстве і дзяржаве. Актывістамі праведзена значная работа па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, прапагандзе баявых традыцый і гераічных подзвігаў старэйшага пакалення. БСА быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам шматлікіх патрыятычных акцый, якія право-дзяцца ў цеснай узаемасувязі з іншымі грамадскімі арганізацыямі патрыятычнай накіраванасці, органамі выканаўчай улады. Члены аб’яднання прынялі самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ветэраны Узброеных Сіл удзельнічалі ў навукова-практычных канферэнцыях, святочных шэсцях, вахтах памяці, уроках мужнасці, арганізоўвалі сустрэчы ў навучальных установах і ў вайсковых часцях.

Аднымі з найважнейшых мерапрыемстваў у 2020 годзе стануць: святкаванне 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, акрамя таго плануецца правядзенне шэрага навукова-практычных канферэнцый.

Па выніках працы ў мінулым го-дзе за садзейнічанне ў падтрыманні належнай абараназдольнасці краіны, ваенна-патрыятычнае выхаванне насельніцтва, уцягванне афіцэраў запасу і ў адстаўцы ў актыўную грамадскую работу з падрастаючым пакаленнем, умацаванне Беларускага саюза афіцэраў Брэсцкую абласную арганізацыю ўзнагародзілі пераходзячым Чырвоным сцягам. Віцебская і Мінская абласныя арганізацыі БСА ўзнагароджаны граматамі, група актывістаў – каштоўнымі падарункамі. Была адзначана і работа Капыльскай раённай арганізацыі БСА за супрацоўніцтва з ДТСААФ. Ад цэнтральнага савета ДТСААФ старшаму прапаршчыку запасу Аляксандру Пякарскаму ўручана грамата за значны ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь і актыўны ўдзел у правядзенні дзяржаўных мерапрыемстваў і мерапрыемстваў ДТСААФ.

Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы