Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Они возглавляли районную газету «Слава працы» в разные года

05.05.2020

Ролю рэдактара ў стварэнні газеты цяжка пераацаніць.

Ад яго апантанасці, прадбачлівасці, арганізаванасці і ўмення бачыць самае галоўнае ў допісах, ад здольнасці аб’яднаць калектыў для выканання пастаўленых задач залежыць вельмі многае. Згадаем тых, хто ў розныя гады ўзначальваў газету.

Арганізатарам і першым рэдактарам газеты «Калгаснік Капыльшчыны» быў Гаўрыіл Антонавіч Анішчук, які згуртаваў калектыў, селькараўскі актыў. Створана была друкарня. Затым рэдактарамі былі Б.Б. Кацман, І.І. Кучык.

Г.А. Анішчук

У пасляваенныя гады рэдактарам з’яўляецца Мікалай Канстанцінавіч Дарашэвіч, якога ў 1952 годзе, падчас вучобы ў партшколе, замяняе інструктар райкама партыі Міхаіл Сямёнавіч Корзун.

М.К. Дарашэвіч

Рэдактарамі таксама працавалі А.Ф. Рымашэўскі, Д.М. Хількевіч, М.І. Парфяновіч.

М.С. Корзун

Многія журналісты сваім настаўнікам па праве могуць назваць былога рэдактара раёнкі Віктара Адамавіча Семянкевіча. Ён узначаліў газету, на той час ужо «Слава працы», у сакавіку 1963 года. За 24 гады плённай працы меў багата сустрэч з самымі рознымі людзьмі, праз яго рукі прайшлі тысячы матэрыялаў.

В.А. Семянкевіч

І цяпер, нягледзячы на паважаны ўзрост і праблемы са здароўем, ён падтрымлівае сувязь з рэдакцыяй, цікавіцца, як жыве і развіваецца яго родная раёнка. Віктар Адамавіч – член Беларускага саюза журналістаў. Баявыя і працоўныя справы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, шматлікімі медалямі, знакам «Выдатнік друку», мноствам Ганаровых грамат. У 1980 годзе газета была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Вялікім дарадчыкам і, можна сказаць, настаўнікам для журналістаў раёнкі ў свой час быў Іван Іванавіч Пракарына, які ўзначаліў рэдакцыю ў 1987 годзе. А яшчэ яго ўсе ведалі не толькі як рэдактара газеты, але і як таленавітага паэта. Ён па праве з’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. На жаль, Іван Іванавіч рана пайшоў з жыцця. Але яго імя навечна ўпісана ў гісторыю «Слава працы».

І.І. Пракарына

У 1995 годзе на пасаду рэдактара была прызначана Марыя Уладзіміраўна Шэіна. Пры ёй была набыта новая паліграфічная база, камп’ютарная сістэма набору і вёрсткі. У пачатку 1996 года рэдакцыя стала структурнай адзінкай рэдакцыйна-паліграфічнага прадпрыемства «Слава працы», дарэчы, адзінага ў рэспубліцы. Са старога будынка раёнка пераехала ў новы на вул. Трактарнай.

М.У. Шэіна

У 2000 годзе прадпрыемства ўзначаліла Таццяна Міхайлаўна Раіцкая. Неабходна было не страціць наватарства, утрымаць дасягнутыя пазіцыі. Таццяна Міхайлаўна лічыць, што для яе «Слава працы» – гэта ўсё свядомае жыццё, пачынаючы з далёкага 1973 года з пяцігадовым перапынкам на вучобу ў Белдзяржуніверсітэце.

Т.М. Раіцкая

У 2010 годзе на пасаду галоўнага рэдактара зноў была прызначана Марыя Уладзіміраўна Шэіна, якая ўзначальвае калектыў да сённяшняга дня. Марыя Уладзіміраўна – «Выдатнік друку Беларусі», уладальнік ганаровага звання Беларускага саюза журналістаў «Заслужаны журналіст». Пад яе кіраўніцтвам калектыў двойчы станавіўся лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», пяць гадоў запар – прызёр абласнога конкурсу на лепшае друкаванае выданне, штогод дасягае перамог у розных намінацыях рэспубліканскіх і абласных конкурсаў.

«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы