Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Копыльщине Белорусский союз журналистов наградил почетными наградами членов своей первичной организации

04.06.2020

Былому рэдактару газеты «Слава працы», ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, «Выдатніку друку» Віктару Адамавічу Семянкевічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў».

Такое рашэнне прыняў сакратарыят гэтага грамадскага аб’яднання. Адпаведнае пасведчанне ветэрану ўручылі, наведаўшы яго дома. Віктар Адамавіч з’яўляецца членам журналісцкай арганізацыі з 1964 года, а калектыў рэдакцыі ўзначальваў з 1963 па 1987 год.

А крыху раней яго вучаніца, «Выдатнік друку Беларусі», «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў» галоўны рэдактар газеты «Слава працы» Марыя Уладзіміраўна Шэіна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Высокай узнагароды кіраўнік рэдакцыі ўдастоена за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці. Ганаровую грамату са словамі віншавання і пажадання ўсіх даброт на сумесным пасяджэнні Прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта ўручыў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык.

Днямі адбыўся сход пярвічнай арганізацыі БСЖ, у якім прынялі ўдзел члены аб’яднання: былы намеснік рэдактара газеты Казімір Кухарчык, які зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, галоўны рэдактар Марыя Шэіна, яе намеснік Маргарыта Саковіч, адказны сакратар Дзіяна Ткачэнка, карэспандэнт Сяргей Козел, пазаштатны аўтар намеснік дырэктара Слабадакучынскай СШ Барыс Дзенісюк.

Адным з пытанняў парадку дня было ўручэнне яшчэ дзвюх узнагарод Беларускага саюза журналістаў, прымеркаваных да 90-годдзя з дня выхаду першага нумара газеты «Слава працы», якое мы адзначылі ў пачатку мая. Ганаровых грамат за шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі і асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі былі ўдастоены члены аб’яднання: намеснік галоўнага рэдактара Маргарыта Саковіч і пазаштатны аўтар раёнкі Барыс Дзенісюк.

Да таго ж пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз журналістаў», створаная ў рэдакцыі газеты «Слава працы», папоўнілася двума новымі членамі. Членскія білеты і значкі былі ўручаны Таццяне Бохан, загадчыку аддзела па агульнай дзейнасці, і Паўлу Шэіну, рэдактару інтэрнэт-рэсурсу.

Больш сталыя члены арганізацыі шчыра павіншавалі маладых калег і далі наказ на плённую працу на журналісцкай ніве.

Члены Саюза журналістаў: Павел Шэін, Маргарыта Саковіч, Таццяна Бохан, Сяргей Козел, Барыс Дзенісюк, Марыя Шэіна, Казімір Кухарчык, Дзіяна Ткачэнка

Маргарыта САКОВІЧ

Фота Таццяны БОХАН і Аксаны МІХАЙЛОЎСКАЙ

«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы